П’ер Вальцье | |
---|---|
фр.: Pierre Vaultier | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | снаўбордынг[3] |
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1987[1] (37 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 186 см[5] |
Вага | 78 кг[5] |
![]() |
П’ер Вальцье (фр.: Pierre Vaultier; нар. 24 ліпеня 1987, Брыянсон, дэпартамент Верхнія Альпы) — французскі снаўбардыст, спецыялізуецца ў кросе. Двухразовы чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў.
Кубак свету 2007/08, у якім П’ер выйграў два кросы і аднойчы стаў другім, прынёс яму перамогу ў малым заліку і трэцяе месца ў агульным заліку. Наступны сезон ён амаль прапусціў, стартаваўшы толькі двойчы, але, тым не менш, перамог на этапе ў Чапелка.
З пяці кросавых гонак Кубка свету 2009/10 Вальцье выйграў чатыры, а ў адной саступіў толькі амерыканцу Нэйту Холанду. Да Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы ён падышоў у рангу сусветнага лідара ў кросе, таксама узначальваючы і агульны залік Кубка свету ў пары з аўстрыйцам Беньямінам Карлам. На алімпійскай трасе Сайпрэс-Маўнтын ён выбыў на стадыі чвэрцьфіналу.