П’ер Луіджы Берсані

П'ер Луіджы Берсані
Pier Luigi Bersani
Старшыня Дэмакратычнай партыі
25 кастрычніка 2009 — 20 красавіка 2013
Папярэднік Дарыа Франчэскіні
Сцяг Міністр эканамічнага развіцця
17 мая 2006 — 8 мая 2008
Папярэднік Клаўдзіа Скаёла
Пераемнік Клаўдзіа Скаёла
Сцяг Міністр транспарту
22 снежня 1999 — 11 чэрвеня 2001
Папярэднік Тыцыяна Трэу
Пераемнік П'етра Лунардзі
Сцяг Міністр прамысловасці, камерцыі і турызму
18 мая 1996 — 22 снежня 1999
Папярэднік Альберта Кло
Пераемнік Энрыка Лета

Нараджэнне 29 верасня 1951(1951-09-29) (73 гады)
Бетола, Эмілія-Раманья, Італія
Імя пры нараджэнні італ.: Pier Luigi Bersani
Веравызнанне атэізм[1] і каталіцтва
Партыя Дэмакратычная партыя, Італія
Адукацыя Балонскі ўніверсітэт, філасофія
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт pierluigibersani.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Луіджы Берсані (італ.: Pier Luigi Bersani [pjɛr luˈiːdʒi berˈsaːni]; нар. 29 верасня 1951) — італьянскі палітык, міністр у левацэнтрысцкіх кабінетах у 1996—2001 і ў 2006—2008. Старшыня Дэмакратычнай партыі з 25 кастрычніка 2009 па 20 красавіка 2013 года.

Нарадзіўся ў Бетоле (рэгіён Эмілія-Раманья). Вывучаў філасофію ў Балонскім універсітэце. Быў членам Італьянскай камуністычнай партыі і Партыі дэмакратычных левых сіл.

У 1994—1996 займаў пасаду прэзідэнта правінцыі Эмілія-Раманья. У 1996—2001 паслядоўна быў міністрам прамысловасці, камерцыі і турызму, а затым міністрам транспарту (з 1999) у кабінетах Рамана Продзі, Масіма Д’Алема і Джуліяна Амата. Пасля пераходу левацэнтрыстаў у апазіцыю займаў розныя партыйныя пасты. У 2004—2006 таксама быў дэпутатам Еўрапарламента, удзельнічаў у працы камісіі па эканамічнай і грашовай палітыцы (ECON).

У 2006—2008 займаў пост міністра эканамічнага развіцця ў кабінеце Рамана Продзі.

На выбарах главы Дэмакратычнай партыі, якія адбыліся 25 кастрычніка 2009 і ў якіх прыняла ўдзел 2,5 мільёна чалавек, Берсані быў абраны старшынёй[2].

22 сакавіка 2013 прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана даручыў Берсані сфарміраваць новы ўрад.

Зноскі

  1. (unspecified title)Унита, 2012.
  2. У найбуйнейшай італьянскай апазіцыйнай партыі змяніўся лідар(недаступная спасылка). Lenta.ru (26 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 13 жніўня 2010.