П’ер Луіджы Фарнезэ

П'ер Луіджы Фарнезэ
італ.: Pier Luigi Farnese
Тыцыян Партрэт П'ера Луіджы Фарнезэ
Тыцыян Партрэт П'ера Луіджы Фарнезэ
герцаг Пармы і П'ячэнцы
з 1545
Пераемнік Атавіа Фарнезэ
герцаг Кастра
1537 — 1545
Пераемнік Арацыа Фарнезэ

Нараджэнне 19 лістапада 1503
Смерць 10 верасня 1547 (43 гады)
Месца пахавання
Род Фарнезэ
Бацька Павел III
Маці Silvia Ruffini[d]
Жонка Gerolama Orsini[d]
Дзеці Алесандра Фарнезэ[d], Атавіа Фарнезэ[d], Рануча Фарнезэ[d], Віторыя Фарнезэ[d] і Арацыа Фарнезэ[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Званне генерал-капітан[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Луіджы Фарнезэ (італ.: Pier Luigi Farnese; 9 лістапада 1503, Рым — 10 верасня 1547, П’ячэнца) — першы герцаг Пармскі з дому Фарнезэ.

П’ер Луіджы быў пазашлюбным сынам Папы Рымскага Паўла III. Пасля таго, як Павел (у міру — Алесандра Фарнезэ) у 1534 годзе становіцца главой Папскай дзяржавы, ён прызначае П’ера Луіджы ў 1537 годзе ганфаланьерам Каталіцкай царквы, узводзіць у званне герцага Кастра і надзяляе зямельнымі ўладаннямі. П’ер Луіджы становіцца пасланцам і пасроднікам паміж Папам і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Карлам V, які, у сваю чаргу, у 1538 годзе робіць яго маркграфам Навары. Нягледзячы на тое, што адносіны паміж П’ерам Луіджы і яго бацькам, Папам Паўлам III, часцяком былі канфліктнымі, у 1545 годзе ён атрымаў ад Паўла III у спадчыннае ўладанне герцагства Парма і П’ячэнца. У выніку герцагства Кастра быў перададзена трэцяму сыну П’ера Луіджы, Арацыа.

Спроба П’ера Луіджы са сваёй сям’ёй умацавацца ў гэтым новаўтвораным герцагстве Парма і П’ячэнца скончылася змовай мясцовага дваранства і яго забойствам у П’ячэнцы ў 1547 годзе. Праз два дні пасля здарэння герцагства было занята імперскімі войскамі, і яго трон без усякіх цяжкасцей заняў другі па старшынстве сын П’ера Луіджы, Атавіа Фарнезэ. Старэйшы сын П’ера Луіджы, Алесандра Фарнезэ, яшчэ ў 1534 годзе, ва ўзросце 14-ці гадоў, быў узведзены ў кардыналы.

У 1519 годзе П’ер Луіджы Фарнезэ ажаніўся з Джэраламай Арсіні (пам. 1570), дачкой Луіджы Арсіні. У гэтай сям’і нарадзіліся не менш за 5 дзяцей:

Зноскі