П’етра Бемба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Pietro Bembo | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Rodolfo Pio da Carpi[d] | ||||||
Пераемнік | Juan Álvarez de Toledo[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 мая 1470[1][2] |
||||||
Смерць |
19 студзеня 1547 (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Bembo[d] | ||||||
Бацька | Бернарда Бемба | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | літаратура[5] і багаслоўе[5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П'етра Бемба (італ.: Pietro Bembo; 20 мая 1470, Венецыя — 18 студзеня 1547, Рым) — італьянскі гуманіст, кардынал і навуковец.
П'етра Бемба нарадзіўся ў знатнай сям'і венецыянскіх патрыцыяў, яго першым настаўнікам быў бацька, Бернарда Бемба, які прытрымліваўся гуманістычных традыцый і займаў высокія пасады ў Венецыянскай рэспубліцы. З 1478 года П'етра пражывае з сям'ёй у Фларэнцыі. Яму добра даваліся мовы, Бемба хутка вывучыў тасканскі дыялект, пазней латынь і грэчаскую мову ў Месіне ў знакамітага візантыйскага філолага Канстанціна Ласкарыса. П'етра прыняў духоўны сан, аднак прысвяціў сябе навуцы і жыў у Ферары, Урбіна і Рыме, дзе стаў выдатным членам акадэміі навукоўцаў Альда Мануцыя.
У 1513 годзе Бемба стаў сакратаром Папы Льва X, на час пантыфікатаў Адрыяна VI і Клемента VII вярнуўся ў Падую, дзе жыла яго каханая Маразіна. Да сваёй смерці ў 1535 годзе Маразіна нарадзіла Бемба траіх дзяцей, акрамя таго, вядомая любоўная перапіска паміж ім і Лукрэцыяй Борджыяй, з якой, як мяркуецца, яго таксама звязвала любоўная сувязь.
У 1529 годзе П'етра Бемба становіцца гістарыёграфам Венецыянскай рэспублікі, а з 1530 г. кіраваў бібліятэкай Св. Марка. У 1539 годзе ён атрымаў тытул кардынала, а праз два гады — біскупства Губіа. Кардынал П'етра Бемба дзякуючы сваёй рознабаковай адукацыі лічыўся доўгі час кандыдатам у Папы.
«Пра Этну» — дыялог П'етра Бемба, напісаны па вяртанні з Месіны, дзе ён праходзіў навучанне ў Канстанціна Ласкарыса. Твор напісаны ў форме дыялогу паміж П'етра і яго бацькам Бернарда. У ім распавядаецца пра ўзыходжанне на Этну, якое аўтар здзейскіз вяртаючыся дамоў. Бацька і сын абмяркоўваюць вулкан, яго гісторыю, абапіраючыся на ўласны вопыт і творы класікаў. Кніга была выдадзена ў 1496 годзе Альдам Мануцыем.
У вялікай літаратурнай спадчыне Бемба (трактаты, лісты, дыялогі, гісторыя Венецыі з 1487 па 1513 г., вершы) самымі ўслаўленымі апынуліся «Азаланскія гутаркі» — дыялогі на італьянскай мове ў прозе і вершах. Упершыню выдадзеныя ў 1505 годзе, «Азаланскія гутаркі», над якімі Бемба працягваў працаваць і ў наступныя гады, шмат разоў перавыдаваліся (у XVI стагоддзі было больш дваццаці іх публікацый) і атрымалі шырокую вядомасць. Сваё сачыненне Бемба прысвяціў знакамітай Лукрэцыі Борджыя, якая, магчыма, натхніла яго на стварэнне «Азаланскіх гутарак». У іх адбіваецца моцнае ўздзеянне неаплатанічнай філасофіі кахання і прыгажосці: акцэнт ставіцца на боскім паходжанні прыгажосці, на паступовай трансфармацыі пачуццёвага кахання ў духоўную. Бемба выступаў і як тэарэтык праблемы фарміравання італьянскай мовы. У трактаце «Развагі ў прозе пра народную мову» (1525 г.) ён адстойваў перавагі тасканскага дыялекту, у якім бачыў аснову літаратурнай італьянскай мовы, і заклікаў звяртацца да мовы Петраркі і Бакача. У стылі Петраркі напісаны і шматлікія лірычныя вершы Бемба, які стаў родапачынальнікам паэзіі петраркізму. Прыхільнікі лірыкі вялікага паэта ў Італіі і за яе межамі — у Англіі, Францыі, Польшчы, Далмацыі — культывавалі стыль Петраркі, памеры вершаскладання, але асабліва — гаму любоўных пачуццяў, дапаўняючы яе ідэалізаванымі схемамі ў духу філасофіі неаплатанізму.