П'етра Перуджына | |
---|---|
Pietro Perugino | |
| |
Імя пры нараджэнні | П'етра дзі Крыстафора Ванучы |
Дата нараджэння | 1448[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1523[2] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | адраджэнне |
Уплыў | мерк. Андрэа дэль Верок’я[3] |
Уплыў на | Рафаэль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П'етра Перуджына (італ.: Pietro Perugino, даслоўна «Перуджыйскі», сапраўднае імя П'етра дзі Крыстафора Ванучы — Pietro di Cristoforo Vannucci; 1446—1524) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння, прадстаўнік умбрыйскай школы.
Нарадзіўся ў мястэчку Чыта-дэла-П’евэ ў 35 км ад Перуджы. Пасля навучання ў мясцовага жывапісца ў 1470 прыехаў у Фларэнцыю і паступіў у майстэрню Андрэа Верок'ё.
У 1481 годзе, стаўшы ўжо вядомым майстрам, у ліку лепшых мастакоў Італіі запрошаны Папай Сікстам IV у Рым для ўдзелу ў працах над дэкарыраваннем Сіксцінскай капэлы.
Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі, але больш усяго ў Перуджы, дзе ён быў главой вялікай майстэрні. У 80-90-х гадах XV стагоддзя Перуджына быў адным з самых услаўленых мастакоў Італіі. Самы ж знакаміты з яго вучняў — Рафаэль.
Лепшымі творамі Перуджына лічацца створаныя да 1500 года. Вылучаецца фрэска «Перадача ключоў св. Пятру», якая адрозніваецца складнасцю кампазіцыі. Адна з самых вядомых карцін — «Аплакванне Хрыста».
Перуджына памёр ад чумы ў Перуджы ў 1524 годзе. Пасля смерці свайго вучня Рафаэля Перуджына завяршыў няскончаныя ім фрэскі ў цэрквы Перуджы.
П’етра Перуджына на Вікісховішчы |