Рабер Бадэнтэр (фр.: Robert Badinter; 30 сакавіка 1928, XVI акруга Парыжа — 9 лютага 2024, Парыж) — французскі палітык і юрыст, міністр юстыцыі (1981—1986), старшыня Канстытуцыйнага савета (1986—1995).
Вядомы сваёй барацьбой супраць смяротнага пакарання ў Францыі, якая скончылася яе адменай у 1981 годзе. Таксама правёў судовую рэформу, у выніку якой у 1992 годзе быў прыняты новы Крымінальны кодэкс.