Рабер Гарнье | |
---|---|
фр.: Robert Garnier | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1545[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1590[2] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, паэт-адвакат, пісьменнік |
Кірунак | Адраджэнне |
Мова твораў | французская |
![]() | |
![]() |
Рабе́р Гарнье́ (фр.: Robert Garnier, 1534—1590) — французскі драматург.
Гарнье належыць да паслядоўнікаў Рансара і «Плеяды». Яго трагедыі, дакладней меладрамы, лепшыя сярод якіх — «Les juives» (Іудзейкі) і «Bradamante» — у значнай меры навеяныя трагедыямі Сенекі; у іх шмат кніжнасці, шырокіх маралізуючых маналогаў і да т.п., але яны ўсё ж з’яўляюцца значным крокам наперад у параўнанні з трагедыямі Жадэля і «Плеяды».
Інтрыга больш распрацавана, дыялог ажыўлены, а палітычны пафас Гарнье — прыхільніка арыстакратыі — шмат у чым апярэджвае Карнеля, на якога Гарнье аказаў значны ўплыў. Не быўшы сцэнічнымі, трагедыі Гарнье хутка былі выцеснены тэатрам Ардзі.