Шматгадоваедрэва вышынёй 10-15 метраў або невысокі куст. Святлалюбнае, звычайна расце адзінкава, на добра асветленых участках, аддае перавагу вапнавым глебам.
Лісце рабіны арыя, у адрозненне ад рабіны звычайнай, суцэльнае, круглява-эліптычнае, скурыстае, па афарбоўцы зялёнае зверху і знізу белалямцавае.
Кветкі белыя, буйныя, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці.
Плады чырванавата-аранжавыя, з сопкай мякаццю, ядомыя.
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў азеляненні і садаводстве. Плады служаць кормам для птушак, людзьмі ў ежу практычна не выкарыстоўваюцца з-за сухога сопкага смаку. Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай справе.
Рябина круглолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)(Праверана 5 кастрычніка 2012)