Рагнар Артур Граніт | |
---|---|
шведск.: Ragnar Arthur Granit | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1991[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Artturi Vilhelm Granit[d][5] |
Маці | Bertie Malmberg[d][5] |
Дзеці | Michael Granit[d] |
Род дзейнасці | нейрабіёлаг, урач, педагог, выкладчык універсітэта, фізіёлаг |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1967) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рагнар Артур Граніт (шведск.: Ragnar Arthur Granit; 30 кастрычніка 1900, Рыйхімякі, Фінляндыя — 12 сакавіка 1991, Стакгольм, Швецыя) — шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1967 годзе [7][8][9] разам з Дж. Уолдам і Х.Хартлайнам «за адкрыцці, якія датычацца першасных фізіялагічных і хімічных зрокавых працэсаў, якія адбываюцца ў воку».[10][11][12]
Скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт у 1927 годзе. З 1928 года працаваў у лабараторыі Ч. С. Шэрынгтана ў Оксфардскім універсітэце, у 1927—1932 гадах у Пенсільванскім універсітэце.
З 1935 года прафесар фізіялогіі Хельсінкскага ўніверсітэта, з 1940 года ў Каралінскім інстытуце ў Стакгольме, у 1945—1967 гадах дырэктар Нобелеўскага інстытута нейрафізіялогіі.
У 1963—1965 гадах прэзідэнт Каралеўскай шведскай АН.
Аўтар навуковых прац па рэгуляванні рухаў цэнтральнай нервовай сістэмай.
Даследаваў першасныя нейрафізіялагічныя працэсы зроку.
Член Каралеўскай шведскай акадэміі навук, член Нацыянальнай АН ЗША, ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, а таксама замежны член Каралеўскага таварыства.[13]
Рагнар Граніт на Вікісховішчы |