Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын

Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын
руск.: Родион Константинович Щедрин
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 снежня 1932(1932-12-16)[1][2][…] (92 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка Мая Міхайлаўна Плісецкая
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Юрый Аляксандравіч Шапорын і Yakov Flier[d]
Прафесіі кампазітар, піяніст, музычны педагог, лібрэтыст, выкладчык універсітэта, кінакампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія і балет
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн Пашаны ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Святой Ганны 3 ступені
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Golden Medal for Merit to Culture
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
ордэн «За заслугі перад Літвой»
Залатая маска
медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
shchedrin.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын (16 снежня 1932, Масква) — расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1981). Член-карэспандэнт Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы член АМ ГДР (1983).

Скончыў у 1955 годзе Маскоўскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Ю. А. Шапорына і класе фартэпіяна Я. У. Фліера.

Працуе ў розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вакальна-інструментальных твораў, увёў прыёмы народнай манеры спеваў у акадэмічным жанры.

Дасягненні ў галіне музычнага тэатра звязаны з увасабленнем рускай літаратурнай класікі. Сярод твораў: оперы «Не толькі каханне[ru]» (пастаўлены ў 1961), «Мёртвыя душы» (пастаўлены ў 1977), балеты «Канёк-гарбунок[ru]» (пастаўлены ў 1960), «Кармэн-сюіта[ru]» (пастаўлены ў 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж. Бізэ; у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «Ганна Карэніна[ru]» (пастаўлены ў 1972), 2 сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у тэатры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднайменны балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фартэпіяна, хары, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, кінафільмаў, у т.л. «Нармандыя — Нёман», і інш.

Выступае як музычны крытык.

Дзяржаўная прэмія СССР (1972). Ленінская прэмія (1984). Дзяржаўная прэмія Расіі (1992).

Зноскі

  1. а б Щедрин Родион Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Rodion Stschedrin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Зноскі