Рам Мохан Рой | |
---|---|
бенг.: রামমোহন রায় | |
Род дзейнасці | філосаф, сацыяльны рэфарматар, пісьменнік, перакладчык |
Дата нараджэння | 22 мая 1772[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1833[1][2] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Brahmo Samaj[d][3] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[4] | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Рай Рам Мохан Рой (бенг.: রাজা রামমোহন রায়); 22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833) — індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літаратурны дзеяч.
Скончыў вышэйшую мусульманскую школу ў г. Патна. Імкнуўся стварыць універсальную рэлігійную сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найбольш адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэлігійна-рэфарматарскае таварыствы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Рам Мохан Роя ў Калькуце адкрыта першая індыйская свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газеты «Шомбад каўмудзі» («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат уль-ахбар», («Люстэрка навін», на персідскай мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філасофскіх твораў Старажытнай Індыі, юрыдычных даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.