Рамакрышна | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1836[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1886[1][2] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Khudiram Chattopadhyay[d][4] |
Маці | Chandramani Devi[d][4] |
Жонка | Sarada Devi[d][5] |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | філасофія |
Вядомыя вучні | Swami Vivekananda[d] |
![]() |
Рамакры́шна (сапр. Чатэрджы Гададхар; 18.2.1836, Камарпукур, Індыя — 16.8.1886) — індыйскі мысліцель, рэлігійны прапаведнік і грамадскі дзеяч.
У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэлігійная практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтральнаму персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вялікай Маці). Паводле Рамакрышны, галоўнае патрабаванне рэлігійнай этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў.
Значна паўплываў на ідэалогію індыйскага нацыянальнага руху. У сучаснай Індыі Рамакрышну прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.