Поўнае імя | Раман Леанідавіч Волкаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 студзеня 1987[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Раман Волкаў (нар. 8 студзеня 1987, Наваполацк) — беларускі футбаліст, нападнік.
Выхаванец наваполацкага футбола, у юнацкім узросце апынуўся ў мінскім «Лакаматыве», пазней трапіў у «Нафтан». Не замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба, таму аддаваўся ў арэнды. Гуляючы ў арэндзе за мазырскую «Славію» ў 2009 годзе, выратаваў гэты клуб ад вылету з Першай лігі, забіўшы вырашальны мяч у дадатковым матчы супраць «Спартака».
У 2011 годзе паўторна апынуўся ў мазырскім клубе, якому дапамог трапіць у Вышэйшую лігу. У 2012 годзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату (11 галоў).
У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[3], але не замацаваўся ў асноўным складзе і ў ліпені 2013 года вярнуўся ў «Славію»[4]. У «Славіі» хутка вярнуў сабе месца ў асноўным складзе.
Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Раман, пакінуўшы мазырскі клуб, спрабаваў замацавацца ў складзе дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка», але ў сакавіку 2014 года слуцкі клуб развітаўся з нападнікам, і неўзабаве Волкаў перайшоў у «Іслач»[5][6].
У складзе «Іслачы» трывала гуляў у аснове, забіў 6 галоў. У ліпені 2014 года пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта[7] і ў жніўні далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[8]. У складзе мікашэвіцкага клуба стаў пераможцам Першай лігі 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Граніт»[9].
У сакавіку 2015 года пасля прагляду стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[10]. Пачынаў сезон, пераважна выходзячы на замену, а пасля зыходу ўлетку з каманды Вадзіма Дземідовіча замяніў яго на пазіцыі асноўнага нападніка, у выніку з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.
У лютым 2016 года праходзіў прагляд у тульскім «Арсенале», але не падышоў расійскаму клубу[11]. У выніку, падпісаў кантракт з «Віцебскам»[12]. У складзе «Віцебска» хутка стаў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2017 таксама пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[13].
У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт[14]. У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года перайшоў у «Гарадзею»[15]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе гарадзейцаў, аднак пазней стаў звычайна выхадзіць на замену, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[16].
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», але ён скончыўся беспаспяхова. Пазней далучыўся да малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[17]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пакінуў клуб у ліпені 2021 года[18].
У жніўні 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[19], дзе за паўгады паспеў забіць 8 галоў і стаць другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У лютым 2022 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[20]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у другой палове сезона 2022 амаль не гуляў з-за траўмы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[21]. У ліпені 2023 года пакінуў магілёўскі клуб[22] і завяршыў прафесійную кар’еру[23].
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[24].