Рарайма | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 810 м |
Адносная вышыня | 2 338 м |
Першае ўзыходжанне | 1884, Эверард Ф. Турн |
Размяшчэнне | |
5°08′31″ пн. ш. 60°45′51″ з. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Гвіянскае нагор’е |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рарайма (Roraima) — сталовая гара (тэпуі) у Паўднёвай Амерыцы. Размешчана на стыку Бразіліі (штат Рарайма), Венесуэлы (Нацыянальны парк Канаіма) і Гаяны (найвышэйшы пункт краіны). Вышыня ў кропцы злучэння межаў (патройны пункт) складае 2723 м над узроўнем мора. Вяршыня Рараймы — плато плошчай каля 34 км².
Справаздачы аб экспедыцыі ў раён гары натхнілі Артура Конан Дойла на напісанне рамана «Закінуты свет».
У раёне Рараймы бяруць пачатак рэкі басейнаў Арынока, Амазонкі і Эсекіба.