Расходнік едкі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Sedum acre L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Sedum sexangulare var. acre (L.) F. & P., 1898
| |||||||||||||||||||
|
Расходнік едкі[1][2] (Sédum ácre) — тыпавы від роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
Расходнік едкі, адцытнік, рабачкі, сытнік[3][4], п’яніца, расходнік, скрыпун, ядранец[5][6], ачытак[7].
Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам, без патаўшчэнняў. Даўжыня сцёблаў дасягае ад 5 да 15 см. Лісце сядзячае, дробнае, яйцападобнае; на бясплодных ляжачых парастках чарапічна размешчанае ў 5-6 радоў, на кветаносных узыходных — больш расстаўленае.
Кветкі залаціста-жоўтыя, у форме 5-канцовых зорачак, сабраны ў шматкветкавыя суквецці наверсе сцёблаў[8]. Формула кветкі: [9].
Ядавіты.
Карэнішчавы сукулент. Стэнатоп. Расце па сухіх месцах на пясчанай глебе, сухіх палянах, узлесках, пустках, насыпах, агаленнях вапняку, камяністых схілах. Часам сустракаецца як пустазелле ў пасевах, здольны сяліцца на цагляных мурах[10].
Распаўсюджаны ў Расіі ў Еўрапейскай частцы, Перадкаўказзі і Заходняй Сібіры. Звычайны від ва ўсіх сярэднярускіх абласцях[10]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца часта па ўсёй тэрыторыі[8]. Цвіценне з канца вясны да сярэдзіны лета.
Від Расходнік едкі адносіцца да роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ ≈53 відаў | ||||||||||||
парадак Каменяломнікакветныя | род Расходнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Таўсцянкавыя | від Расходнік едкі | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 38 родаў | ||||||||||||
Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
меданос. У чэрвені — ліпені, нават пры засусе, выдзяляе шмат нектару. Мёдапрадуктыўнасць дасягае 35 кг з гектара[11].
Сок з зялёных частак расліны атрутны[10].