рэспубліка | |||||
Расійская рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Россійская Республика | |||||
|
|||||
Гімн: Марсельеза | |||||
|
|||||
Сталіца |
Петраград (1917—1918) Самара, Уфа (1918) |
||||
Мова(ы) | руская | ||||
Афіцыйная мова | руская | ||||
Рэлігія | свецкая дзяржава | ||||
Грашовая адзінка | рубель[d] і керанкі[d] | ||||
Плошча | 22 400 000 кв.км | ||||
Насельніцтва | 181 537 800 чал.(на 1916 год) | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка і Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Найбуйнейшыя гарады |
Петраград, Масква, Ніжні Ноўгарад, Адэса, Варшава, Растоў-на-Доне, |
||||
Валюта | рубель | ||||
Старшыня Часовага ўрада | |||||
• 5 (18) мая 1917 — 24 ліпеня (6 жніўня) 1917 | Георгій Львоў | ||||
• 24 ліпеня (6 жніўня) 1917 — 27 верасня (8 кастрычніка) 1917 | Аляксандр Керанскі | ||||
Гісторыя | |||||
• 1 (14) верасня 1917 | Стварэнне Расійскай Рэспублікі | ||||
• 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 | Кастрычніцкая рэвалюцыя | ||||
Папярэднікі і пераемнікі | |||||
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Расіі | |
---|---|
| |
Усходнія славяне, русы | |
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.) | |
Удзельная Русь (XII—XVI ст.) | |
Наўгародская дзяржава (1136—1478) | |
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389) | |
Маскоўскае княства (1263—1478) | |
Маскоўская дзяржава (1478—1721) | |
Расійская імперыя (1721—1917) | |
Расійская рэспубліка (1917) | |
Савецкая Расія (1917—1922) | |
СССР (1922—1991) | |
Расійская Федэрацыя (з 1991) | |
Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія Партал «Расія» |
Расійская рэспу́бліка (руск. дарэф. Россійская Республика) — назва Расіі з 1 верасня па 25 кастрычніка 1917 года. Абвешчана пастановай Часовага Урада ад 1 (14) верасня 1917 года[1]. 5 (18) студзеня 1918 года Усерасійскі Устаноўчы сход у законе пра зямлю зацвердзіў назву «Расійская рэспубліка», а затым абвясціў Расію дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай (аднак гэта не мела практычнага значэння, бо яшчэ да гэтага Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясціў федэратыўны лад Расійскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэнне «Расійская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 года два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расійская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расія ў гэтым дакуменце называецца «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка».
Дзяржаўная структура Расійскай рэспублікі складалася з часовых органаў дзяржаўнай улады.
Апроч таго, Часовым Урадам быў утвораны шэраг камісій, у якіх распрацоўваліся праекты будучага дзяржаўнага ладу Расіі, у тым ліку новых асноўных законаў (канстытуцыі). Дзеялі і практычна ўсе ўстановы Расійскай імперыі, у прыватнасці Урадаўнічы Сенат, распушчаны пазней бальшавікамі паводле Дэкрэту пра суд № 1.
У перыяд 1905—1917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расіі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расійскіх народаў Расіі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расіі, у выніку якой у Расіі будзе ўтвораная федэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях развіцця Расіі і Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.
Ужо пасля канца існавання Расійскай рэспублікі і прыходу ёй на змену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацый першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленне не-савецкае федэратыўнай Расіі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове[2][3]. Падобныя планы таксама падзялялі расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы[2].
У снежні 1917 года Усебеларускі з'езд сфармуляваў ідэю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расіі[3]