Рафал Майка

Велагоншчык
Рафал Майка
польск.: Rafał Majka
Асабістая інфармацыя
Поўнае імя Рафал Майка
Грамадзянства Сцяг Польшчы Польшча
Дата нараджэння 12 верасня 1989(1989-09-12) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 173 см
Вага 62 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Цяперашняя каманда Tinkoff
Спецыялізацыя Універсал
Аматарскія каманды
2008–2009
2009

2010
Gragnano S.C.
Miche-Silver Cross-Selle Italia (стажор)
Petroli Firenze
Прафесійныя каманды
2011 - Saxo-Tinkoff
Галоўныя перамогі

Гранд Туры

Тур дэ Франс
Горны кароль (2014, 2016)
3 этапу (2014, 2016)

Шматдзёнкі

Тур Польшчы
Генеральная класіфікацыя (2014)
2 этапу (2014)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рафал Майка (польск.: Rafał Majka; нар. 12 верасня 1989, Зэгартавіцы, Малапольскае ваяводства, Польшча) — польскі прафесійны шашэйны велагоншчык, які выступае за каманду Tinkoff. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года.

У студзені 2011 года Рафал Майка падпісаў прафесійны кантракт з дацкай прафесійнай камандай вышэйшага дывізіёна Saxo Bank-Sungard. У першы год паляк не паказваў выдатных вынікаў. У канцы лета ён дэбютаваў на Вуэльце, якую ён вымушаны быў пакінуць з-за хваробы на 17-м этапе. Праз год, на гэтай жа гонцы Майка нечакана стаў галоўным горным памочнікам свайго капітана Альберта Кантадора і зрабіў важкі ўнёсак у перамогу іспанца ў агульным заліку. У завяршэнні сезона паляк стаў лепшым маладым гоншчыкам на Туры Пекіна.

На Джыра-2013 Майка паказаў шэраг выдатных вынікаў і да апошняга этапу змагаўся з калумбійцам Карласам Бетанкурам за белую майку лепшага маладога гоншчыка, але на апошнім горным этапе саступіў яму 41 секунду, стаўшы другім у маладзёжнай класіфікацыі і сёмым у генеральнай класіфікацыі. У ліпені Рафал змагаўся за перамогу на родным Туры Польшчы, некалькі дзён быў лідарам агульнага заліку, але ў выніку стаў чацвёртым, выйграўшы ў якасці суцяшэння майку лепшага ў ачковай класіфікацыі.

19 ліпеня 2014 года выйграў 14 этап Тур дэ Франс, які праходзіў паміж гарадамі Грэнобль і Рызуль. Праз некалькі дзён выйграў яшчэ адзін горны этап, што прынесла яму званне горнага караля.

Амаль адразу пасля завяршэння Тура выступіў на хатнім Туры Польшчы, дзе выйграў 2 этапы і генеральную класіфікацыю.

Другую «гарохавую майку горнага караля» Рафал атрымаў па выніках Тур дэ Франс 2016. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра ў групавой гонцы.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Рафала — Пётр, маці — Каміла, таксама ў Майкі ёсць дзве сястры: старэйшая Агнешка і малодшая Магда. На вяселлі старэйшай сястры ў 2006 годзе велагоншчык пазнаёміўся з Магдай Коваль, з якой ажаніўся 18 кастрычніка 2014 года.

Зноскі