Рафал Тшаскоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Rafał Trzaskowski | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганна Гранкевіч-Вальц[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 студзеня 1972[1][2] (53 гады) |
||||||
Род | Тшаскоўскія[d] | ||||||
Бацька | Анджэй Тшаскоўскі[d] | ||||||
Жонка | Малгажата Тшаскоўская[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі[5] (31 сакавіка 2004) і доктарская ступень[d][6] (31 сакавіка 2004) | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ра́фал Тшаско́ўскі (польск.: Rafał Trzaskowski; нар. 17 студзеня 1972, Варшава) — польскі палітолаг і палітык. Мэр горада Варшавы з 2018 г. Кандыдат на пасаду Прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года. Доктар гуманітарных навук.
Дэпутат Еўрапейскага парламента VII склікання (2009—2013), у 2013—2014 гадах — міністр адміністрацыі і лічбавізацыі, у 2014—2015 гг. працаваў у Міністэрстве замежных спраў, з’яўляўся дэпутатам Сейма Польшчы VIII склікання (2015—2018), з 2018 г. — мэр Варшавы, з 2020 г. — віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская платформа». Кандыдат на пасаду прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года, у другім туры атрымаў 48,97 % галасоў і саступіў дзеючаму кіраўніку дзяржавы Анджэю Дудзе.
9 жніўня 2021 года, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мэрыя Варшавы ўсталявала над будынкам варшаўскай мэрыі бела-чырвона-белы сцяг. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі апублікаваў у сацсетках здымак будынка са сцягам і напісаў[8]:
![]() |
Год таму у Беларусі прайшлі выбары, якія былі сфальсіфікаваны. Але падман рэжыму не спыніў свабодных беларусак і беларусаў ад іх імкнення да ўласнай свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы. Успомнім пра іх. Будзем салідарныя. Жыве Беларусь! | ![]() |