Раўніна Хрыса (Chryse Planitia[1]) — гіганцкая нізіна, размешчаная на паўночны ўсход субэкватарыяльны часткі заходняга паўшар’я Марса, і якая прымыкае да Ацыдалійскай раўніны.
Назва ўзята з старажытнагрэчаскай мовы і значыць «залатая раўніна». Цэнтр раўніны дыяметрам 1600 км і глыбінёй 2,5 км знаходзіцца на 27° паўночнай шыраты і 37° заходняй даўгаты. Плошча раўніны каля 500 000 км².
Рэгіён цікавы з геалагічнага пункту гледжання, таму тут прызямлілася два касмічныя апараты:
Думаюць, што нізіна — старажытны пахаваны ўдарны басейн (хоць гэта аспрэчваюць іншыя даследчыкі), ён мае некалькі агульных рыс з месячнымі морамі. Шчыльнасць ударных кратараў у дыяпазоне 100—2000 метраў, амаль удвая меней за сярэдні паказчык для месячных мораў.