Роберт Барані | |
---|---|
ням.: Róbert Bárány | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1936[3][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, нейрабіёлаг, прафесар, атолаг, даследчык |
Навуковая сфера | Отарыналарынгалогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Вядомы як | даследчык вестыбюлярнага апарата |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Барані (ням.: Róbert Bárány; 22 красавіка 1876, Вена, Аўстра-Венгерская імперыя — 8 красавіка 1936, Упсала, Швецыя) — аўстра-венгерскі отарыналарынголаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1914).
Нарадзіўся старэйшым з шасцярых дзяцей у яўрэйскай сям'і на тэрыторыі сучаснай Венгрыі ва ўпраўляючага маёнткам і банкаўскага служачага (пасля пераезду ў Вену) Ігнаца Барані (Ignaz Bárány) з Варпалоты і Марыі Хок (Marie Hock, нар. 1853), дачкі пражскага гісторыка і журналіста, прыхільніка руху яўрэйскай асветы Шымона Хока (1815-1892) і Іаханы Брандэйс (н. 1820). У выніку перанесенага ў дзяцінстве касцявога туберкулёзу застаўся кульгавым, але таксама развіў цікавасць да медыцыны.
Сыны Роберта Барані (ад шлюбу з Ідай Бергер, з 1909 года) сталі вядомымі вучонымі — шведскі афтальмолаг і фізіёлаг Эрнст Барані (швед. Ernst H. Barany, 1910-1991) і шведскі гастраэнтэролаг Франц Р. Барані (н. 1914); дачка — амерыканскі псіхіятр і псіхааналітык Інгрыд Барані Гіфард (англ.: Ingrid Barany Gifford, 1918-2003).