Роберт Джэфры Эдвардс | |
---|---|
англ.: Robert Geoffrey Edwards | |
![]() | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2013[3][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ruth Fowler Edwards[d] |
Род дзейнасці | урач, фізіёлаг, біёлаг, даследчык |
Навуковая сфера | рэпрадукцыйная медыцына[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (2001) ![]() Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне медыцыны[d] (1989) ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (1988) |
![]() |
Роберт Джэфры Эдвардс (англ.: Robert Geoffrey Edwards, 27 верасня 1925, Манчэстэр — 10 красавіка 2013) — брытанскі навуковец-фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2010) з фармулёўкай «за распрацоўку тэхналогіі штучнага апладнення».
Нарадзіўся ў 1925 годзе ў Манчэстэры, Англія. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у брытанскай арміі. Браў удзел у Другой сусветнай вайне. Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Бангорскім універсітэце.(горад Бангор, графства Гвінед, Паўночны Уэльс), затым — у Эдынбургскім універсітэце. У 1955 годзе атрымаў званне доктара філасофіі за дысертацыйную працу ў галіне эмбрыёнаў развіцця мышэй. З 1958 года працуе ў Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане, дзе ініцыяваў вывучэнне праблемы чалавечага апладнення. У 1963 годзе пераязджае ў Кембрыдж. Там сумесна з Патрыкам Стэпта адкрывае першы ў свеце цэнтр экстракарпаральнага апладнення.