![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Мянушка | Левы[1] (польск.: Lewy) | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 жніўня 1988[2][3][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 185 см[5] | |||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг[6] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Роберт Левандоўскі (польск.: Robert Lewandowski; нар. 21 жніўня 1988, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Найлепшы футбаліст 2020 і 2021 гадоў па версіі ФІФА.
Трэніраваўся ў моладзевай камандзе «Партызан» з роднага горада Лешна, дзе працаваў яго бацька[7]. Да 2004 года выступаў за варшаўскую «Варсовію». Пасля выступаў за варшаўскія клубы «Дэльта» і «Легія-2». Летам 2006 года перайшоў у «Зніч» з горада Прушкаў. У сезоне 2007/08 стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі Польшчы забіўшы 21 гол у 32 матчах[8].
У ліпені 2008 года падпісаў пяцігадовы кантракт з пазнаньскім «Лехам»[9]. Клуб за яго заплаціў 1,5 млн польскіх злотых. У Экстраклясе дэбютаваў 8 жніўня 2008 года ў хатнім матчы супраць «Белхатава» (2:3)[10], у гэтым матчы Левандоўскі забіў гол на 67 хвіліне.
Роберт Левандоўскі звярнуў на сябе ўвагу еўрапейскіх клубаў, гэта значыць ім цікавіліся маскоўскі ЦСКА[11], англійскі «Вест Бромвіч Альбіён»[12], дортмундская «Барусія»[13], галандскі «Феенорд»[14], піцерскі «Зеніт»[15] і данецкі «Шахцёр»[16].
Роберт Левандоўскі стаў тварам папулярнай камп’ютарнай гульні FIFA 10 у Польшчы разам з англічанінам Уэйнам Руні. У снежні 2009 года польскае выданне «Piłka Nożna» прызнала Роберта Левандоўскага найлепшым іграком чэмпіянату Польшчы[17].
19 мая 2010 года стала вядома, што Роберт прайшоў медыцынскае абследаванне ў «Барусіі», а 11 чэрвеня таго ж года ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім клубам[18]. Сума трансферу лічыцца роўнай каля 4,5 млн еўра[19]. 19 верасня ён забіў свой першы гол у Бундэслізе, у пераможным матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся з лікам 3:1[20].
У сезоне 2011/12, дзякуючы траўме Лукаса Барыяса, Роберт трапіў у асноўны склад клуба да зімовага перапынку. Нападнік забіў два галы ў браму «Зандгаўзена», у матчы на Кубак Германіі (3:0). 20 жніўня 2011 года Левандоўскі адкрыў лік сваім галам у новым сезоне Бундэслігі ў матчы супраць «Нюрнберга», «Барусія» атрымала перамогу з лікам 2:0. У кастрычніку «Барусія» дасягнула 2 радку ў табліцы пасля перамогі з лікам 5:0 над «Кёльнам», а Левандоўскі тады адзначыўся дублем[21]. 17 снежня перад зімовым перапынкам Левандоўскі двойчы адзначыўся і аддаў галавую перадачу Кевіну Гроскройцу ў матчы супраць «Фрайбурга». У сувязі з яго якасцю гульні Роберт быў названы лепшым іграком года ў Польшчы[22].
Пасля зімовага перапынку 22 студзеня 2012 года «Барусія» ўшчэнт разбіла «Гамбург» з лікам 5:1, дасяггнуўшы паводле пунктаў лідара «Баварыю», Левандоўскі двойчы забіў і дадаў на свой рахунак галавую перадачу на суайчынніка Якуба Блашчыкоўскага. 11 красавіка польскі нападнік забіў адзін гол у гульні супраць «Баварыі» ў Дортмундзе[23]. У заключнай гульні сезона ў фінале кубка Германіі Левандоўскі зарабіў хет-трык у матчы супраць усё той жа «Баварыю» (5:2).
У новы сезон Левандоўскі з’явіўся на пляцоўцы ў першым туры ў матчы супраць «Вердэра». Першы гол сезона забіў 15 верасня ў пераможным матчы супраць «Баера», які скончыўся з лікам 3:0. Апасля Роберт усталяваў новы клубны рэкорд, забіўчы паслядоўна ў 12 матчах лігі запар, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку Фрыдгэльма Каніцка[24].
24 красавіка 2013 года Левандоўскі стаў першым іграком, які забіваў чатыры галы ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, дасягнуўшы гэтага паказчыку ў матчы супраць іспанскага «Рэала» (4:1)[25]. 25 мая ён браў удзел у фінал Лігі чэмпіёнаў, аднак «Барусія» атрымала паражэнне з лікам 2:1 ад «Баварыі».
Свой першы гол у сезоне 2013/14 Роберт забіў 10 жніўня ў браму «Аўгсбурга» ў першым матчы сезону[26]. Увосень у Левандоўскага сапсаваліся адносіны з галоўным трэнерам «Барусіі» Юргенам Клопам, з-за жадання паляка перайсці да складу супернікаў з «Баварыі», аднак нягледзячы на гэта Роберт выходзіў на пляцоўку і забіваў мячы за дортмундскі клуб. 1 лістапада ён аформіў свой адзіны хет-трык у сезоне ў пераможным матчы супраць «Штутгарта» (6:1)[27]. 3 студзеня Роберт заключыў кантракт з «Баварыяй», паводле якога свае выступы за клуб ён пачаў з наступнага сезона.
25 лютага 2014 года Роберт двойчы забіў у Лізе чэмпіёнаў мячы ў браму «Зеніта», стаўшы, такім чынам, найлепшым бамбардзірам «Барусіі» у еўракубках, перавысіўшы рэкорд у 16 галоў Стэфана Шапюіза[28]. Сезон Роберт скончыў з паказчыкам 20 галоў у Бундэслізе, стаўшы найлепшым бамбардзірам нямецкага першынства.
Пра пераход польскага бамбардзіра стала вядома яшчэ ўвосень 2013 года. У студзені 2014 года Роберт заключыў 5-гадовы кантракт з мюнхенскім клубам. 9 ліпеня 2014 года ён быў прадстаўлены ў якасці іграка «Баварыі», атрымаўшы кашулю з 9 нумарам, з якой раней гуляў Марыа Манджукіч, што сышоў у «Атлетыка».
17 снежня 2020 года Роберт Левандоўскі названы найлепшым футбалістам года па версіі ФІФА[29].
11 верасня 2021 года Роберт Левандоўскі забіў за «Баварыю» ў 17-м матчы запар і пабіў рэкорд Герда Мюлера па працягласці галявой серыі для гульцоў нямецкіх клубаў ва ўсіх турнірах[30]. 17 студзеня 2022 года Міжнародная федэрацыя футбола назвала лаўрэатаў 2021 года. Роберт Левандоўскі прызнаны найлепшым футбалістам планеты. 33-гадовы нападаючы стаў самым рэзультатыўным іграком 2021 года, забіўшы 69 мячоў за «Баварыю» і зборную Польшчы[31].
16 ліпеня 2022 года «Баварыя» абвясціла аб дамоўленасці з іспанскай «Барселонай» аб пераходзе Левандоўскага[32]. 19 ліпеня нападнік падпісаў чатырохгадовы кантракт з каталонскім клубам, сума пераходу склала 45 млн еўра, а з магчымымі бонусамі 50 млн еўра. 20 ліпеня Левандоўскі быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Барселоны»[33].
У нацыянальнай зборнай Польшчы дэбютаваў 10 верасня 2009 года ў матчы супраць Сан-Марына (2:0)[34], Левандоўскі выйшаў на 59 хвіліне замест Марка Саганоўскага, а на 67 хвіліне адзначыўся забітым голам. На Еўра 2012 забіў першы гол турніра, але зборная Польшчы не здолела прайсці ў чвэрцьфінал.