Роберт Мак-Дэйд | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 жніўня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2009 (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | Армія ЗША |
Гады службы | 1942–1975 |
Званне | палкоўнік |
Камандаваў | 2-і батальён 7-га кавалерыйскага палка |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна, Карэйская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні |
Роберт Аляксандр Мак-Дэйд (англ.: Robert Alexander McDade; 11 жніўня 1922 — 14 кастрычніка 2009) — палкоўнік арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.
Нарадзіўся 11 жніўня 1922 года ў Нью-Ёрку. У 1942 годзе ўступіў у шэрагі амерыканскай арміі.
Быў адным з адносна нешматлікіх афіцэраў, якія служылі ў пяхотным атрадзе ў трох войнах: у паўднёвай частцы Ціхага акіяна падчас Другой сусветнай вайны, дзе Мак-Дэйд камандаваў стралковым узводам, у Карэйскай вайне, дзе ўзначальваў стралковую роту, і падчас вайны ў В’етнаме, дзе кіраваў пяхотным батальёнам. Чатыры разы быў паранены ў баі. У ходзе апошняга канфлікту атрымаў баявую славу за бітву ў даліне Ядранг. У В’етнаме Мак-Дэйд таксама пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Элінор Ван Інген. Яна працавала ў Сайгоне ад Дзяржаўнага дэпартамента. Яны ажаніліся ў 1974 годзе[1].
Апроч баявых заданняў, Мак-Дэйд займаў вайсковыя пасты ў Вашынгтоне (акруга Калумбія), Нью-Ёрку, Германіі і Панаме[2].
У 1975 годзе ён выйшаў на пенсію. У наступныя гады разам з жонкай кіраваў галерэяй Goat Alley ў Саг-Харбары[3]. 14 кастрычніка 2009 года ва ўзросце 87 гадоў Мак-Дэйд памёр. Яго пахавалі на Оклендскіх могілках.