Роберт Шон Леанард | |
---|---|
Robert Sean Leonard | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1969[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | ЗША |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1988—дагэтуль |
Узнагароды | |
IMDb | 0000494 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Шон Леанард (англ.: Robert Sean Leonard; 28 лютага 1969, Вествуд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваёй ролі доктара Джэймса Уілсана ў тэлесерыяле «Доктар Хаус».
Роберт нарадзіўся ва Вествудзе, Нью-Джэрсі. Сын няні Джойс Пітэрсен і настаўніка іспанскай мовы Говарда Леанарда[3][4]. Ён вырас у горадзе Рыджвуд, дзе ён вучыўся ў Рыджвудcкай вышэйшай школе да пераходу ў Фордхэнмскі ўніверсітэт, а пазней у Калумбійскі ўніверсітэт[5]. Роберт узяў імя свайго брата Шона для Гільдыі кінаакцёраў ЗША, таму што яго імя супадала з імем іншага акцёра[6].
Іграе на сцэне з 12 гадоў. Удзельнічаў у шматлікіх брадвейскіх пастаноўках.
У 2001 годзе Леанард атрымаў прэстыжную амерыканскую тэатральную прэмію «Тоні» за ролю ў спектаклі паводле п’есы Тома Стопарда «Вынаходніцтва кахання» (англ.: The Invention of Love).
Леанард сябруе з Х’ю Лоры, выканаўцам галоўнай ролі ў серыяле «Доктар Хаус»[7], і з акцёрам Ітанам Хоўкам, з якім яны разам здымаліся ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў», а пасля заснавалі тэатральную кампанію Malaparte. Леанард таксама даўні сябар Джэймса Уотэрстана, Стыва Зана і Фрэнка Уэйлі[8].
У жніўні 2008 года Леанард ажаніўся з Габрыелай Салік, якая прафесійна займаецца конным спортам.
Роберт Шон Леанард на Вікісховішчы |