У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рочэстэр.
Горад
|
Сцяг |
|
|
Рочэстэр (англ.: Rochester) — горад на поўначы ЗША, у штаце Мінесота, з’яўляецца цэнтрам акругі Олмстэд. Насельніцтва 101 659 чалавек (2008 год), трэці па велічыні горад Мінесоты і першы за межамі агламерацыі Мінеапаліс-Сент-Пол. У агламерацыі горада пражываюць каля 182 тысяч чалавек. Аснову эканомікі Рочэстэра складаюць вытворчасць медыцынскіх прыбораў і радыёэлектроннага абсталявання, а таксама харчовая прамысловасць. У горадзе знаходзіцца клініка Меё, якая мае сусветную вядомасць. Ад яе пайшла мінушка Рочэстэра «Медыцынскі горад» (англ.: Med City).