Рубен Мамулян | |
---|---|
англ.: Rouben Mamoulian арм.: Ռուբեն Մամուլյան[1] | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1897[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1987[2][3][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Zachary Mamoulian[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр, рэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0541149 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рубен Мамулян (8 кастрычніка 1897, Тыфліс — 4 снежня 1987, Лос-Анджэлес) — амерыканскі рэжысёр тэатра і кіно.
Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, тры месяцы наведваў курсы Вахтангава пры Другой студыі МХТ. Эміграваў у Англію, у 1923 годзе — у ЗША, дзе знайшоў працу ў Істменаўскай школе музыкі.
У Галівудзе працаваў з канца 1920-х гадоў. У яго фільмах гралі Марлен Дзітрых, Грэта Гарба, Марыс Шэвалье. У 1935 годзе ён зняў першы ў свеце поўнаметражны каляровы фільм — «Бэкі Шарп».
З канца 1930-х гадоў Мамулян перваважна працаваў у тэатры. Ён прыступіў да здымак двух фільмаў, «Лора» (1944) і «Клеапатра» (1963), але з-за канфліктаў на здымачнай пляцоўцы не змог скончыць ні той, ні другі.
У канцы 1950-х гадоў Мамулян фактычна выйшаў на пенсію. Удзельнічаў у жыцці армянскай дыяспары ЗША, у 1971 годзе наведаў Савецкую Арменію. Уведзены ў Залу славы амерыканскага тэатра ў 1981 годзе.