Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Руй Педру душ Сантуш Патрысью | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 лютага 1988 (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Партугалія | |||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Рома | |||||||||||||||||||||
Нумар | 28 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Руй Пе́дру душ Са́нтуш Патры́сью[1] або Руй Патрысіу (парт.: Rui Pedro dos Santos Patrício; нар. 15 лютага 1988, Маразіш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.
У раннім узросце Патрысью гуляў на пазіцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынга» і быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 года ў дзесятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выездзе быў перайграны «Марытыму» з лікам 0:1. За 15 хвілін да канца гульні Руй адбіў пенальці. Гэта быў адзіны матч Патрысью ў гэтым сезоне.
Перад пачаткам наступнага сезона каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Перэйра. Руй Патрысью перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў ветэрана Тыягу Ферэйра і сербскага галкіпера каманды Уладзіміра Стойкавіча. 27 лістапада 2007 года Патрысью правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. У госцевым матчы пятага тура групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:1. У тым сезоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысью правёў у гэтым сезоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы лепшым маладым іграком лігі.
У міжсезонне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі гранд «Інтэрнацыянале»[2], але трансфер не адбыўся. 16 жніўня 2008 года ў матчы за Суперкубак Партугаліі з лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысью адбіў пенальці ў выкананні Луча Гансалеса.
У канцы сезона 2017/18 увайшоў у канфлікт з прэзідэнтам лісабонскага клуба Бруну ды Карвалью з-за таго, што той адмовіўся адпусціць брамніка ў «Вулверхэмптан Уондэрэрс», нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць, і ў аднабаковым парадку разарваў кантракт[3]. Неўзабаве падпісаў з «Вулверхэмптан Уондэрэрс» чатырохгадовы кантракт[4].
У ліпені 2021 года за 11 млн еўра перайшоў у італьянскую «Рому»[5].
29 студзеня 2007 года быў выкліканы Луісам Феліпі Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Іспаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.
«Спортынг»:
«Рома»: