Рута пахучая | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Ruta graveolens L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Рута духмяная, Рута пахучая[1], Бута пахучая (Ruta graveolens) — травяністая шматгадовая расліна з моцным пахам[2], расце ў дзікім стане ў паўднёвай Еўропе і Крыму, па камяністых, асветленых сонцам, месцах.
Рута пахучая, рута[3][4][5], зіма-зелень[6].
![]() | ||||||||||
Рута духмяная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
![]() | ||||||||||
Плады і насенне
|
Рута духмяная — травяністая шматгадовая расліна, мае моцны водар, дасягае ў вышыню 50-100 см.
Сцябло прамастаячае, разгалінаванае, дравяністае ў падножжа.
Лісце — чарговыя, падоўжана-яйкападобная, двойчы-тройчыперыстарассечаная, кароткачаранковая, мясістая, блакітнавата-зялёныя.
Кветкі — дробныя, на кароткіх кветаножках, зелянява-жоўтага колеру, пяціпялёсткавыя, з дзесяццю тычачкамі, сабраны ў суквецце мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — жніўні.
Плод — шарападобная чатырохгнёздная каробачка. Насенне бурае, дробнае, даўжынёй 1-1,5 мм.
У траве руты ўтрымліваецца эфірнае масла (0,25—1,2 %), вітамін С (156,6 мг%), дубільныя рэчывы, фуранакумарыны, алкалоіды і флавангліказід рутын, бергаптэн, горкія і дубільныя рэчывы.[2]
У пладах выяўлены сляды скіміаміна (0,018 %) і какусагіна.[2]
У каранях утрымліваецца кумарын, фуракумарыны, алкалоіды, эфірнае масла.[8]
Расліна атрутна. Пры перадазаванні выклікае цяжкія атручванні.[2]
Разводзіцца рута дзеля маладога лісця, якое ідзе як заправа да страў, для пасыпкі бутэрбродаў і ў воцат (смак, які нагадвае не то часнок, не то цыбулю), а таксама ў якасці лекаў, для чаго расліна зразаецца перад самым цвіценнем і затым сушыцца. У Расіі, у сярэдняй яе паласе, рута вымярзае і разводзіцца толькі як аднагадовая расліна. Высейваецца рута рана ўвесну на насенную граду, адкуль перасаджваецца на сталую граду. Размножваюць руту падзелам кустоў увесну ці чаранкамі, разразаючы і акараняючы іх у парніках, каб улетку высадзіць на грады.
Дапаможнік па ароматэрапіі рэкамендуюць скарыстоўваць рутавае масла пры болях галавы і вушэй, вывіхах і рэўматызме.
У медыцыне ўжываецца ў якасці спазмалітыку. Выкарыстоўваецца для лячэння бяссоніцы, галаўнога болю, неўрозаў і інш.
Ужываецца ў выглядзе настойкі пры нервовых засмучэннях, спазмах цягліц страўніка і кішачніка і як глістагонны сродак. Настой з лісця ўжываецца для ваннаў пры скурных захворваннях[2].
У народнай медыцыне адвар травы п’юць пры захворваннях сэрца, засмучэнні нервовай сістэмы, галавакружэнні, ад паноса, ліхаманкі і маткавых крывацёкаў[2].