Рыжская вышэйшая юрыдычная школа | |
---|---|
лат.: Rīgas Juridiskā augstskola | |
Арыгінальная назва | лат.: Rīgas Juridiskā augstskola |
Міжнародная назва | англ.: Riga Graduate School of Law |
Заснаваны | 1994 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рыга |
Сайт | rgsl.edu.lv |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыжская вышэйшая юрыдычная школа (лат.: Rīgas Juridiskā augstskola) — латвійская вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Вучэльня створана ў 1998 годзе ўрадамі Швецыі і Латвіі сумесна з Фондам Сораса. Фармальна належыць Латвійскаму універсітэту (76 %) і Фонду Сораса (24 %).
Пагадненне аб стварэнні Рыжскай вышэйшай юрыдычнай школы было падпісана 18 сакавіка 1998 года. Фонд Сораса перадаў новастворанаму універсітэту будынак па вуліцы Альберта, 13. У жніўні 1999 года пачалося навучанне па магістарскай праграме "Права" са спецыялізацыяй "Міжнароднае і еўрапейскае права". З 2005 года ўстанова з'яўляецца незалежнай часткай Латвійскага ўніверсітэта.
У студзені 2006 года вучэльня атрымала бестэрміновую акрэдытацыю ў якасці вышэйшай навучальнай установы. У красавіку 2013 года доктарская праграма атрымала ліцэнзію ў супрацоўніцтве з юрыдычным факультэтам Універсітэта Капенгагена.