Richard Adolf Zsigmondy | |
---|---|
Рыхард Адольф Зігмандзі | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння | Вена, Аўстрыйская імперыя |
Дата смерці | 23 верасня 1929[3][1][…] (64 гады) |
Месца смерці | Гётынген, Германія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Adolf Zsigmondy[d] |
Род дзейнасці | фізік, хімік, вынаходнік, прафесар |
Навуковая сфера | калоідная хімія |
Месца працы |
Гётынгенскі ўніверсітэт (1907—1929) Грацскі ўніверсітэт (1893—1907) |
Альма-матар |
Венскі ўніверсітэт Венскі тэхналагічны ўніверсітэт Мюнхенскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Вільгельм фон Мілер |
Вядомы як | калоідныя сістэмы |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па хіміі (1925) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыхард Адольф Зі́гмандзі (ням.: Richard Adolf Zsigmondy; 1 красавіка 1865, Вена — 23 верасня 1929) — аўстрыйскі фізікахімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1925).
Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Вене (1887) і Мюнхенскі ўніверсітэт (1889). 3 1903 у Гётынгенскім універсітэце (прафесар з 1908).
Навуковыя працы па калоіднай хіміі. Прапанаваў класіфікацыю калоідных часціц, устанавіў мікрагетэрагенную прыроду калоідных раствораў і даследаваў іх уласцівасці. Сканструяваў шчылінны аптычны (для назірання броўнаўскага руху часціц калоідных раствораў, 1903) і імерсійны (1913) ультрамікраскопы. Вынайшаў мембранны (1918) і звыштонкі (1922) фільтры для ультрафільтрацыі калоідных раствораў.