Рыхард Паўль Лозэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 16 верасня 1988[1][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, дызайнер, графічны дызайнер, скульптар, друкар, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Эрнст Келер[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Sikkens[d] (1971) |
Рыхард Паўль Лозэ (ням.: Richard Paul Lohse; 13 верасня 1902, Цюрых — 16 верасня 1988, Цюрых) — швейцарскі мастак і графік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў канкрэтнага мастацтва.
Бацька Рыхарда памёр, калі хлопчыку было ўсяго 13 гадоў, і далей ён рос у беднасці. У 1918—1922 гадах ён вучыцца на мастака ў галіне рэкламы ў цюрыхскай Школе прыкладнога мастацтва. Уласна як мастак Рыхард Лозэ сфармаваўся самавукам, і эксперыментаваў з рознымі стылямі жывапісу. У ранні перыяд творчасці ён захапляецца экспрэсіянізмам і кубізмам. Да 1960-х гадоў Рыхард Лозэ працуе як графік для розных газет.
У 1937 годзе Рыхард Лозэ, сумесна з Леа Лёйпі, стварае авангардысцкую мастацкую групу «Альянс», у якую ўвайшлі шэраг швейцарскіх мастакоў-мадэрністаў. Лозэ ў гэты перыяд быў творча блізкі да кубістаў і некаторых прадстаўнікоў галандскай групы «Дэ Стэйл». У асяроддзі «Альянсу» зараджаўся такі кірунак у жывапісе, як канкрэтнае мастацтва.
У 1940-я гады мастак пераходзіць на пазіцыі «канкрэтнага мастацтва». Пачынаючы з 1942 года ён стварае палотны, падзеленыя гарызантальна і вертыкальна рознымі каляровымі палямі (модулямі). Гэтыя модулі складаліся з квадратаў і прамавугольнікаў, і знаходзіліся ў пэўным упарадкаванні ў адносінах адзін да аднаго. У гады Другой сусветнай вайны Рыхард Лозэ праявіў сябе як актыўны змагар з нацызмам. Ён усяляк падтрымлівае эмігрантаў з краін фашысцкага блока, удзельнічае ў нелегальнай дзейнасці. Знаходзячыся ў складзе адной з антыфашысцкіх арганізацый, мастак пазнаёміўся там са сваёй будучай жонкай, Ідай Дзюрнер. У 1947—1955 гадах Рыхард Лозэ супрацоўнічае з часопісам «Будаўніцтва і жыллё» («Bauen und Wohnen»), з 1958 года ён — адзін з рэдактараў цюрыхскага часопіса «Новая графіка». На гэтай пасадзе ён знаёміцца з такімі майстрамі, як Аўгуста Джакамеці, Ханс Арп і Ле Карбюзье.
Рыхард Лозэ быў удзельнікам выставак сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 7 (1982) у Каселі.