Рычард Докінз

Рычард Докінз
Richard Dawkins
Дата нараджэння 26 сакавіка 1941(1941-03-26)[1][2][…] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Clinton John Dawkins[d]
Маці Jean Mary Vyvyan Ladner[d][5]
Жонка Lalla Ward[d][3][6]
Род дзейнасці эвалюцыяніст, этолаг, навуковы пісьменнік, папулярызатар навукі, эсэіст, біёлаг-тэарэтык, эпістэмалаг, sociobiologist, сцэнарыст, біёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, заолаг, акцёр, аўтар, генетык, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінасцэнарыст, video game actor, акцёр агучвання
Навуковая сфера эталогія[7], эвалюцыйная біялогія, заалогія[7], біялогія[7], religiosity[d][7], хрысціянская царква[d][7] і evolutionary theory[d][7]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Нікалас Тынберген
Вядомыя вучні Алан Грэфен[d] і Марк Рыдлі[d]
Вядомы як аўтар канцэпцый «эгаістычнага гена» і меметыкі, аўтар паняцця «мем», крытык рэлігіі, папулярызатар эвалюцыянізму, атэізму і рацыяналізму
Член у
Прэміі
Узнагароды
Сайт richarddawkins.net (англ.)
richarddawkins.com (англ.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клі́нтан Ры́чард До́кінз (англ.: Clinton Richard Dawkins; 26 сакавіка 1941, Найробі, Кенія) — англійскі этолаг, эвалюцыйны біёлаг[9], вучоны і папулярызатар навукі, заслужаны супрацоўнік Нью-Коледжа  (англ.)[10]. З 1995 па 2008 гады працаваў прафесарам Оксфардскага ўніверсітэта ў складзе Саймананскага Прафесарата Папулярызацыі Навукі  (англ.)[11].

Докінз стаў вядомы ў 1976 годзе, калі выйшла ў свет яго кніга «Эгаістычны ген», якая ў папулярнай форме асвятляла погляд на эвалюцыю з пазіцыі генетыкі, у якой быў уведзены ў лексікон тэрмін «мем» і прапанаваны новы навуковы кірунак — «меметыка». У 1982 годзе ён зрабіў значны ўнёсак у паняцце эвалюцыі, напісаўшы кнігу «Пашыраны фенатып», у якой выклаў ідэю, што фенатыпічныя эфекты гена не абмежаваны арганізмам асобіны і могуць распаўсюджвацца на асяроддзе пражывання, уключаючы арганізмы іншых асобін.

Докінз — атэіст, віцэ-прэзідэнт Брытанскай гуманістычнай асацыяцыі, член руху Brights. Добра вядомы як крытык крэацыянізму і разумнага намеру. У сваёй кнізе 1986 года «Сляпы гадзіншчык», Докінз аспрэчвае аналогію з гадзіншчыкам  (англ.) — крэацыянісцкі аргумент на карысць існавання звышнатуральнага стваральніка, які базуецца на тым, што чалавек, як і гадзіннік, з’яўляецца складаным аб’ектам, а значыць, таксама павінен мець стваральніка. У сваёй кнізе Докінз паказвае, што ў якасці «творцы» назіраемых людзьмі складаных арганізмаў выступае сляпы працэс эвалюцыі. З таго часу ён напісаў некалькі навукова-папулярных кніг, шмат разоў з’яўляўся на радыё і тэлебачанні і ўдзельнічаў у шматлікіх дыскусіях, пераважна на гэтую тэму. У сваёй кнізе 2006 года «Бог як ілюзія» Докінз асвячае мноства праблем, якія адносяцца да рэлігіі і, у прыватнасці, сцвярджае, што верагоднасць існавання якога-небудзь звышнатуральнага творцы вельмі малая, а рэлігійная вера — гэта ілюзія[12]. Падрабязныя адказы на гэту крытыку далі прафесар Оксфардскага ўніверсітэта Алістэр Макграт і доктар хіміі Універсітэта каралевы Вікторыі ў Велінгтоне Джонатан Сарфаці ў шэрагу кніг, сярод якіх «Докінз як ілюзія», «Беспадстаўнасць тэорыі эвалюцыі» і «Найвялікшая містыфікацыя. Абвяржэнне поглядаў Докінза на эвалюцыю» (The Greatest Hoax on Earth? Refuting Dawkins on Evolution, 2010[13]).

Рычард Докінз нарадзіўся ў Найробі, Кенія[14]. Яго бацька, Клінтан Джон Докінз (1915—2010), быў грамадзянскім сельскагаспадарчым чыноўнікам у Брытанскай каланіяльнай службе ў Ньясалэндзе (цяпер Малаві). У Докінза ёсць малодшая сястра. Яго бацька быў прызваны ў якасці Каралеўскага Афрыканскага Стралка падчас другой сусветнай вайны і вярнуўся ў Англію ў 1949 годзе, калі Рычарду было восем гадоў. Яго бацька атрымаў у спадчыну Нортан Парк, які з загараднага маёнтка быў пераўтвораны ім у ферму. Яго бацькі цікавіліся натуральнымі навукамі і стараліся адказваць на пытанні Рычарда з выкарыстаннем навуковай тэрміналогіі[15].

Докінз апісвае сваё дзяцінства як тыпова англіканскае[16]. Хаця ён пачаў адчуваць сумненні ў існаванні Бога, калі яму было дзевяць гадоў, на той момант тэлеаганічны аргумент здаваўся яму пераканаўчым і ён працягваў лічыць сябе хрысціянінам. У больш познім юнацтве ён прыйшоў да высновы, што эвалюцыя з’яўляецца больш поўным і пераканаўчым тлумачэннем складанасці жыцця, і перастаў верыць у Бога.

Докінз вывучаў заалогію ў Коледжы Баліал, Оксфард, дзе яго кіраўніком быў уладальнік нобелеўскай прэміі Нікалаас Тінберген. Пасля заканчэння каледжа ў 1962 годзе ён працягнуў вучыцца пад кіраўніцтвам Тінбергена і да 1966 года атрымаў ступень доктара філасофіі. Тінбенген займаўся даследаванням паводзін жывёл, у прыватнасці інстынкту, навучэння і прыняцця рашэнняў[17]. Работы Докінза таго часу таксама закраналі праблемы прыняцця рашэнняў жывёламі.

З 1967 па 1969 ён быў старэйшым выкладчыкам заалогіі ў Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі. У той перыяд студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта былі ўцягнуты ў пратэсты супраць В’етнамскай вайны, і Докінз таксама прыняў удзел у антываенных дэманстрацыях[18]. Ён вярнуўся ў Оксфардскі ўніверсітэт у 1970 годзе, дзе заняў пасаду старэйшага выкладчыка, а з 1990 годзе — прафесара заалогіі. У 1995 годзе ён быў прызначаны на пасаду прафесара Сімані, заснаваную Чарльзам Сімані з мэтай папулярызацыі навукі ў якой-небудзь навуковай галіне.

У 2008 годзе Докінз сышоў з пасады прафесара[19].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

16 жніўня 1967 года Докінз ажаніўся з этолагам Мэрыян Стэмп, яны развяліся ў 1984 годзе. У тым жа годзе ён ажаніўся з Іў Барэм. У 1984 годзе ў іх нарадзілася дачка Джульета Эма Докінз. Докінз таксама расстаўся з Барэм, у 1999 годзе яна памерла з-за рака[20]. У 1992 годзе ён ажаніўся з Лалай Уорд[21]. З ёй ён пазнаёміўся праз іх агульнага сябра Дугласа Адамса, з якім яна працавала над серыялам Доктар Хто.

Эвалюцыйная біялогія

[правіць | правіць зыходнік]
Докінз у 2008 годзе

У сваіх творах Докінз развівае генацэнтрычны погляд на эвалюцыю. Гэту пазіцыю ён апісвае ў сваіх кнігах «Эгаістычны ген» і «Пашыраны фенатып». Як этолаг, які вывучае паводзіны жывёл у натуральным адборы, ён прасоўвае ідэю, што ген з’яўляецца ключавой адзінкай адбору ў эвалюцыі.

Докінз скептычна адносіцца да неадаптатыўных працэсаў у эвалюцыі і адбору на ўзроўнях «вышэй» за гены[22]. У асаблівасці ён скептычна адносіцца да мэтазгоднасці ўжывання групавога адбору для разумення феномена альтруізма. На першы погляд такія паводзіны здаюцца эвалюцыйным парадоксам, паколькі яны спалучаюцца з выдаткаваннем каштоўных рэсурсаў і, такім чынам, памяньшаюць прыстасаванасць арганізма. Шмат хто інтэрпрэтаваў гэта як аспект групавога адбору: асобіны абіраюць такую стратэгію паводзін, якая дапамагае выжыць не толькі ім, але і папуляцыі і віду цалкам. Брытанскі біёлаг Уільям Дональд Гамільтан прапанаваў выкарыстоўваць генацэнтрычны падыход для тлумачэння альтруізма — асобіны вядуць сябе так у адносінах да сваіх блізкіх, паколькі тыя валодаюць вялікай колькасцю агульных з імі генаў. Падобным чынам Роберт Трыверс, выкарыстоўваючы падыход генацэнтрычнай мадэлі, распрацаваў тэорыю ўзаемнага альтруізму[23], дзе арганізм дзейнічае на карысць іншага арганізма ў чаканні будучай выгады. Докінз папулярызаваў і развіў гэтыя ідэі ў «Эгаістычным гене».

Крытыкі падыходу Докінза мяркуюць, што разглядаць ген як адзінку адбору — асобнага выпадка ў якім асобіна альбо пакідае патомкаў, альбо не — памылкова, паколькі ген лепш падыходзіць для ролі адзінкі эвалюцыі — доўгачасовых змен у частаце алеляў у папуляцыі[24]. Часта таксама выказваецца меркаванне, што гены не здольныя выжыць паасобку, а павінны дзейнічаць узгоднена ў адным арганізме, і, адпаведна, не могуць лічыцца асобнай «адзінкай». У «Пашыраным фенатыпе» Докінз піша, што ў выніку генетычнай рэкамбінацыі палавога размнажэння з кропкі гледжання асобнага гена ўсе астатнія гены асобіны з’яўляюцца часткай асяроддзя, да якой ён адаптуецца.

Меркаванне аб крэацыянізме

[правіць | правіць зыходнік]

Докінз з’яўляецца значным крытыкам крэацыянізму — рэлігійнага пераканання, што сусвет і чалавек былі створаны богам. Ён апісвае пазіцыю младазямельнага крэацыянізму, якія сцвяржаюць, што Зямлі ўсяго некалькі тысяч гадоў, як «недарэчную, хлусню, якая звужае розум»[25]. У сваёй кніге «Сляпы гадзіншчык» Докінз крытыкуе аналогію гадзіншчыка, тэлеалагічны аргумент на карысць крэацыянізму, апісаны тэолагам Уільямам Пэйлі у 1802 годзе. Аргумент Пэйлі зводзіцца да таго, што калі гадзіннік занадта складаны, каб узнікнуць выпадкова, то і жывыя істоты, якія з’яўляюцца яшчэ больш складанымі, павінны быць кім-небудь створаны знарок. Пазіцыя Докінза зводзіцца да таго, што натуральны адбор у поўнай ступені тлумачыць уяўную практычнасць і складанасць біялагічнай разнастайнасці, і нават калі праводзіць аналогію з гадзіншчыкам, то толькі з бяздушным, неразважным і сляпым.

У 1986 годзе ён разам з Мейнардам Смітам прыняў удзел у дэбатах з младазямельнымі крэацыяністамі Эдгарам Эндрусам і Артурам Уайлдэрам-Смітам. У асноўным жа Докінз прытрымліваецца парады Сцівена Гулда не ўступаць у публічныя дыскусіі з крэацыяністамі, паколькі яны не баяцца быць абвегрнутымі ў спрэчцы — для іх з’яўляецца важнай увага, якую даюць ім падобныя мерапрыемствы.

Докінз таксама з’яўляецца лютым праціўнікам уключэння канцэпцыі разумнай задумы ў праграму адукацыі, апісваючы яе як «увогуле не навуковую, а рэлігійную спрэчку»[26].

У кніге «Самае грандыёзнае шоу на Зямлі» Докінз робіць спробу абвяржэння крэацыянізму з кропкі гледжання эканомікі, параўноўваючы тэорыі крэацыяністаў з планавай эканомікай, а прынцыпы эвалюцыі — з законамі свабоднага рынку[27]. Адказ на гэту крытыку даў доктар хіміі Джонатан Сарфацi ў шэрагу кніг, сярод якіх «Безгрунтоўнасць тэорыі эвалюцыі» і «Найвялікшая містыфікацыя».

Атэізм і рацыяналізм

[правіць | правіць зыходнік]

Докінз шырока вядомы як атэіст і крытык рэлігіі[28]. Яго часта характэрызуюць як красамоўнага, ваяўнічага рацыяналіста і нават як «галоўнага атэіста Вялікабрытаніі»[29]. У 1996 годзе, калі яго запыталі, аб якой вядомасці ён жадае, як вучонага ці ваяўнічага атэіста, ён адказаў: «Бертран Расэл назваў сябе палкім скептыкам. Я б абраў гэта, хаця і цэлю занадта высока»[30].

Докінз лічыць, што разуменне эвалюцыі прывяло яго да атэізму[31], і што рэлігія несумяшчальная з навукай. У кнізе «Сляпы гадзіншчык» ён піша:

Да Дарвіна атэіст, які прытрымліваўся логікі Юма, мог бы сказаць: «Я не маю тлумачэння біялагічнай складанасці жыцця. Я здольны толькі вывесці, што Бог не з’яўляецца пераканаўчым тлумачэннем, і такім чынам нам застаецца толькі чакаць і спадзявацца, што хто-небудь прапануе што-небудзь лепшае». Хаця гэтая пазіцыя і з’яўляецца лагічна абаснаванай, яна магла пакінуць пачуццё незадавальнення. Адкрыцці Дарвіна дазволілі атэістам мець больш цэласную пазіцыю[32].

У эсэ 1991 года «Вірусы розума» ён выказаў меркаванне, што тэорыя мемаў можа дапамагчы ў тлумачэнні феномена рэлігійнай веры і асобных рыс рэлігій, такіх як паняцце аб пакаранні, якое чакае няверуючых. Згодна з Докінзам, вера, не заснаваная на доказах, з’яўляецца адной з галоўных бед у свеце. Докінз вядомы сваім непрыняццем рэлігійнага экстрэмізму, пачынаючы з ісламістскіх тэрарыстаў, і канчаючы хрысціянскімі фундаменталістамі. Акрамя гэтага ён таксама ўступаў у дыскусіі з больш ліберальнымі веруючымі і рэлігійнымі вучонымі, уключаючы Кенэта Мілера, і тэолагамі Алістэрам Мак-Гратам і Рычардам Харызам. Нягледзячы на гэта, Докінз апісвае сябе як культурнага хрысціяніна[33], і нават з уласцівым яму пачуццём гумару прапаноўваў слоган «Атэісты за Ісуса Хрыста»[34].

Докінз асабліва стаў вядомы пасля публікацыі яго кнігі «Бог як ілюзія» ў 2006 годзе, продажы якой перавысілі ўсе яго папярэднія творы. Шмат хто ўбачыў у гэтым поспеху адзнаку змены культурнага духу эпохі, які супаў з ростам папулярнасці атэістычнай літаратуры. Сярод іншых аб кнізе станоўча адазваліся нобелеўскія лаўрэаты Харальд Крота і Джэймс Уотсан, а таксама псіхолаг Сцівен Артур Пінкер[35].

Докінз і Эрыян Шэрын на адкрыцці Атэістычнай рэкламнай кампаніі на аўтобусах

У студзені 2006 года Докінз стаў вядучым дакументальнага фільма «Корань усіх бедаў?», дзе ён звярнуў увагу на адмоўны ўплыў рэлігіі на грамадства. Сам Докінз быў супраць такой назвы, паколькі лічыў, што рэлігія не павінна лічыцца коранем усіх бедаў. Крытыкі адзначылі тое, што у перадачы надаецца шмат увагі маргінальным фігурам і экстрэмістам, і што стыль Докінза не спрыяе яго мэце і падобны да падыходу рэлігійных фндаменталістаў больш, чым да халоднага аналітычнага падыходу сапраўднай навукі[36][37]. Докінз абвергнуў гэтыя абвінавачванні, зазначыўшы, што час, які удзяляецца ў эфіры памяркоўнай рэлігіі, ужо з’яўляецца дастатковай супрацьвагай экстрэмістам, якія прадстаўленыя ў перадачы. Ён таксама адзначыў, што погляды, якія ў памяркоўным грамадстве лічацца экстрэмісцкімі, у кансерватыўным грамадстве могуць палічыць агульнапрынятымі[38].

У кастрычніку 2008 года Докінз афіцыйна падтрымаў Атэістычную рэкламную кампанію на аўтобусах. Праект быў створаны журналісткай The Guardian Эрыян Шэрын пад кіраўніцтвам Брытанскай гуманістычнай асацыяцыі і быў накіраваны на збор сродкаў на размяшчэнне атэістычных слоганаў на аўтобусах Лондана. Першапачаткова ставілася мэта сабраць £ 5500, і Докінз паабяцаў ахвяраваць столькі ж[39], але кампанія мела вялізарныя поспехі — у першыя чатыры дні было сабрана больш за £ 100000. У студзені 2009 года былі запушчаныя аўтобусы са слоганам «Верагодней за ўсё, бога няма. Хопіць хвалявацца, атрымлівай асалоду ад жыцця».

У адказ на выказванні, што такія пытанні ляжаць за межамі навукі, Докінз пацікавіўся, якімі ведамі валодаюць тэолагі аб касмалагічных пытаннях, якія недасягальныя для вучоных[40]. Таксама Докінз пісаў, што ёсць істотная розніца паміж верай, якую людзі гатовы абараняць пры дапамозе логікі і доказаў, і верай, якая заснавана толькі на традыцыях, аўтарытэце і адкравеннях. Як прыклад «правільных» веруючых вучоных ён прывёў Джона Полкінхорна і Фрэнсіса Колінза, але адзначыў, што іх вера ў асобныя моманты хрысціянскай рэлігіі да гэтага часу выклікае ў яго непаразуменне.

Антырэлігійныя творы Докінза (кніга «Бог як ілюзія» і некалькі дакументальных фільмаў на BBC) шмат разоў падвяргаліся крытыцы з боку асобных біёлагаў (К. Міллер, Ф. Коллінз[41], Д. С. Уілсан[42]), багасловаў (А. Макграт, Р. Харыс[43]), філосафаў (А. Плацінга[44], Э. Кені[45], Т. Нагель[46], {{s|М. Р’юз)[47] і публіцыстаў.

Іншыя вобласці

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляючыся прафесарам, які займаецца папулярызацыяй навукі, Докінз быў крытыкам псеўданавукі і нетрадыцыйнай медыцыны. У сваёй кнізе «Расплятаючы вясёлку» ён разглядае меркаванне Джона Кітса аб тым, што Ньютан, патлумачыўшы вясёлку, прыменшыў яе прыгажосць, і прыводзіць довады за супрацьлеглае меркаванне. Ён мяркуе, што космас, міліярды гадоў эвалюцыі і мікраскапічныя механізмы біялогіі і спадчыннасці нясуць у сабе больш прыгажосці і цудаў, чым міфы і псеўданавука[48]. Докінз напісаў прадмову для кнігі Джона Даймана «Snake Oil», прысвечанай абвяржэнню нетрадыцыйнай медыцыны, у якім вывеў, што нетрадыцыйная медыцына нясе шкоду хаця б тым, што зводзіць людзей ад больш дзейсных метадаў лячэння і дае людзям няправільныя надзеі[49]. Докінз лічыць, што няма нетрадыцыйнай медыцыны: ёсць толькі медыцына, якая дзейнічае, і якая не[50].

Докінз выказваў занепакоенасць ростам насельніцтва планеты і пытаннямі перанасялення. У «Эгаістычным гене» ён закранае пытанне росту колькасці насельніцтва, прыводзячы ў прыклад Лацінскую Амерыку, папуляцыя якой на той момант падвойвалася кожныя 40 гадоў. Ён крытыкуе каталіцкі падыход да планавання сям’і, сцвярджаючы, што ўладары, якія забараняюць кантрацэпцыю і выступаюць за натуральныя метады кантролю насельніцтва, атрымаюць такі метад у выглядзе голаду[51].

З’яўляючыся прыхільнікам праекта «Вялікія малпы», Докінз напісаў артыкул для кнігі Great Ape Project, рэдактарамі якой былі Паола Кавальеры і Пітэр Сігнер[52].

У дакументальным фільме «Ворагі розума»[53] Докінз разглядае небяспеку, якая, згодна з яго меркаваннем, нясе адмову ад крытычнага мыслення і ад тлумачэнняў, заснаваных на навуковых доказах. Ён, у прыватнасці, прыводзіць у прыклад астралогію, спірытуалізм, лазаходніцтва, нетрадцыйную медыцыну, гамеапатыю, а таксама расказвае аб тым, як інтэрнэт можа служыць сродкам для распаўсюджвання рэлігійнай нянавісці і канспіралагічных тэорый.

Прадаўжаючы супрацоўніцтва з каналам Channel 4, Докінз прыняў удзел у тэлевізійным навуковым серыяле The Genius of Britain разам з такімі вучонымі, як Сцівен Хокінг, Джэймс Дайсан, Пол Нерс, Джым Аль-Халілі[54]. Серыял быў прысвечаны асноўным навуковым адкрыццям у гісторыі Брытаніі і быў паказаны ў чэрвені 2010 года.

У 2011 годзе Докінз далучыўся да прафесарыяту Новага гуманітарнага каледжа — прыватнага ўніверсітэта ў Лондане, заснаванага Энтані Грэйлінгам, які адкрыўся восенню 2012 года[55].

У 2014—2015 гадах удзельнічаў у запісе восьмага студыйнага альбома фінскага метал-гурта Nightwish пад назвай Endless Forms Most Beautiful[56].

Узнагароды і прызнанне

[правіць | правіць зыходнік]

Рычард Докінз мае ступень доктара навук (D.Sc.), якая была прысуджана яму ў Оксфардскім універсітэце. Таксама ён мае ганаровыя ступені ўніверсітэтаў Хадэрсфілда, Вестмінстэра, Дарэмскага, універсітэтаў Халла, Антверпена, Абердзіна, Валенсіі, Свабоднага ўніверсітэта Брусэля, Адкрытага ўніверсітэта.

У 1987 годзе за кнігу «Сляпы гадзіншчык» Докінз быў удастоены ўзнагароды Каралеўскага літаратурнага таварыства і Літаратурнай узнагароды газеты Los Angeles Times. Таксама быў узнагароджаны срэбным медалём Заалагічнага таварыства Лондана (1989), прэміяй Майкла Фарадэя[57], узнагародай Амерыканскай гуманістычнай асацыяцыі «Гуманіст года» (1996), узнагародай Кістлера (2001) і іншымі.

У 2012 годзе вучоныя, якія вывучаюць рыб у Шры-Ланцы, прапанавалі назваць у гонар Докінза новы род Dawkinsia  (англ.)[58].

У гонар Рычарда Докінза названы астэроід (8331) Докінз.

У 2013 годзе Рычард Докінз быў прызнаны брытанскім часопісам Prospect галоўным інтэлектуалам сусветнага ўзроўню[59].

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Lundy D. R. Professor Clinton Richard Dawkins // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д http://observer.guardian.co.uk/comment/story/0,6903,1268687,00.html Праверана 26 сакавіка 2015.
  4. http://www.nytimes.com/2006/12/17/weekinreview/17kennedy.html?em&ex=1166418000&en=49d19a68cb09e250&ei=5087
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. а б http://solo.bodleian.ox.ac.uk/OXVU1:LSCOP_OX:oxfaleph020515491
  9. Ridley, Mark (2007). Richard Dawkins: how a Sciencist Changed the Way We Think : Reflektions by Sciencists, Writers, andPhilosofers. Oxford University Press. p. 228. ISBN 0-19-921466-2., Extract of page 228(недаступная спасылка)
  10. Emeritus and Honorary Fellows Архівавана 5 сакавіка 2012. of New College, Oxford
  11. Previous holders of The Simonyi Profesorship. The University of Oxford. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 23 верасня 2010.
  12. Dawkins, Richard (2006). The God Delusion. Transworld Publisher. p. 5. ISBN 0-593-05548-9.
  13. The Greatest Hoax on Earth? Refuting Dawkins on Evolution, 2010, Creation Book Publishers ISBN 1-921643-06-4 (Даступна ў перакладзе на рускую мову: Величайшая Мистификация: Опровержение взглядов Докинза на эволюцию, ISBN 978-966-491-171-6) Архівавана 25 сакавіка 2019.
  14. Richard Dawkins: Durriculum vitae. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2008. Праверана 23 студзеня 2016.
  15. richard Dawkins: The foibles of faith(недаступная спасылка). BBC News (12 кастрычніка 2001). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 23 студзеня 2016.
  16. ThirdWay.(недаступная спасылка)
  17. Rewolutionary Evolutionst. Wired. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012.
  18. Richard Dawkins. 'Beilief' interview(недаступная спасылка). BBC (22 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2018. Праверана 23 студзеня 2016.
  19. Harry Potter fails to cast spell over Professor Richard Dawkins(недаступная спасылка). The Telegraph (24 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 23 студзеня 2016.
  20. THE DIARY: there are happy and sad songs to be sung (21 сакавіка 1999). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012.
  21. doctor Zoo. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 23 студзеня 2016.
  22. Докінз, Рычард (1999). Пашыраны фенатып. Oxfordshire: Oxford University Press. стар. 4
  23. Роберт Трыверс (1972). "The evolution of reciprocal altruism". quarerly Review of Biology. doi:10.1081/E-ELIS3-120044418.
  24. Эрнст Майр (2000), Што ёсць эвалюцыя. Basic Books
  25. A sciencist's view. The Guardian (9 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 24 студзеня 2016.
  26. One side can be wrong (1 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 24 студзеня 2016.
  27. Ричард Докинз. «Самое грандиозное шоу на Земле»(недаступная спасылка), журнал «Эсквайр», 2012 г.
  28. Bass, Thomas A. (1994). Reinventing the vfuture: Conversations with the World's Leading Sciencist. Addison Wesley. p. 118. ISBN 978-0-201-62642-1.(недаступная спасылка)
  29. tieless guys should get knotted pronto // Financial Times
  30. Richard Dawkins: You Ask The Questions Special. The Independent (4 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
  31. The Problem with God: interview with Richard Dawkins. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 19 студзеня 2022.
  32. Докінз, Рычард (1986). Сляпы гадзіншчык. New York: Norton. p. 6. ISBN 0-393-31570-3.
  33. Dawkins: I'm a cultural Christian. BBC News (10 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
  34. Atheist for Jesus(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
  35. The God Delusion. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
  36. Howard Jakobson: Nothing like an unimaginative sciencist to get non-believers running back to God. Independent (21 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
  37. What a lazy way to argue against God(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2016. Праверана 30 студзеня 2016.
  38. Diary - Richard Dawkins. New Statesman (30 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
  39. All aboard the atheist bus campaign. Guardian (21 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
  40. When Religion Steps on Science's Turf.
  41. God vs. Science(недаступная спасылка). Time (5 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2016.
  42. Skeptic.com^ eskeptic - why Richard Dawkins is Wrong about Religion(недаступная спасылка) (4 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2016.
  43. Dawkins, Richard. The Root of All Evil?. Channel 4 (2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 13 красавіка 2008.
  44. alvin Plantinga. The Dawkins confusion - Naturalism ad absurdum. Books & Culture, a christian Rewiew (2007). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2016.
  45. Kenny, Anthony (July 2007). "Knowledge, Belief, and Faith". Philosophy. 82 (03): 381–397. doi:10.1017/S0031819107000010. ISSN 0031-8191.
  46. Nagel, Thomas. "The Fear of Religion". The New Republic. Праверана 2007-09-12.(недаступная спасылка)
  47. Michael ruse. Richard Dawkins The God Delusion(недаступная спасылка). Chikago Journals (1 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2013. Праверана 28 лютага 2016.
  48. Докінз Р. Расплятаючы вясёлку = Unweawing the Rainbow. — Penguin, 1998. — P. 4-7. — ISBN 0-618-05673-4.
  49. Дайманд Д. Snake Oil and Other Preoccupations. — Vintage, 2001. — ISBN 0-099-42833-4.
  50. Докінз Р. Служка дзябла = A Devil's Chaplain. — Houghton Mifflin, 2003. — P. 58. — ISBN 0-618-33540-4.
  51. Докінз Р. Эгаістычны ген = The Selfish Gene. — 2. — Oxford university Press, 1989. — P. 213. — ISBN 0-19-286092-5.
  52. The Great Ape Project: Equalithy beyond humanity / edited by Paola Cavalieri and Peter Singer. — Fourth Estate, 1993. — ISBN 0-312-11818-X.
  53. The enemies of Reason. // Channel 4. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 6 лютага 2016.
  54. Genius of Britain. Channel 4. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 7 лютага 2016.
  55. В Лондоне появился конкурент Оксфорда и Кембриджа. lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012.
  56. nightwish - Reveal New album title, cover Art and more (англ.). // Matal Storm (22 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2014. Праверана 7 лютага 2016.
  57. Profesor richard Dawkins. // The Simonyi Professorship. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2012. Праверана 7 лютага 2016.
  58. Sri Lancans name new type of fich after Richard Dawkins. // The Telegraf (16 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2012. Праверана 7 лютага 2016.
  59. Dawkins Named World's Top Thinker. // Prospect magazine (24 красавіка 2013).