Рэв’ю-бомбінг

Рэв’ю-бомбінг, або бамбаванне водклікамі (англ.: Review bombing) — гэта разнавіднасць брыгадавання, сеціўная з’ява, калі група людзей пакідае анлайн шмат негатыўных водгукаў у адрас нейкага прадукту, тыпова ў адрас дадатка, стужкі, відэагульні, або супраць прадукту ці паслугі з афлайнавага жыцця, але водгукі ў гэтым разе ўсё адно пакідаюцца анлайн[1]. Рэв’ю-бомбінг можа быць сумленным і паходзіць з сапраўднага абурэння ўжывальнікаў прадукту, рэв’ю-бомбінг таксама можа быць несумленным, аднак выкананым усё адно жывымі людзьмі, якія з-за нейкіх мэт (жарт, доксінг, палітычны або сацыяльны актывізм сярод іншых) папярэдне каардынуюцца на нейкай пляцоўцы, але часам рэв’ю-бомбінг можа быць спецыяльна заказанай кампаніяй тыпу FUD у адрас канкурэнтаў, выкананай ці пры дапамозе лаяльных жывых людзей, ці пры дапамозе ботаў[2]. Падобнымі да рэв’ю-бомбінгу сеціўнымі з’явамі з’яўляюцца культура адмены, брыгадаванне галасамі.

У асноўным рэв’ю-бомбінгу падвяргаюцца анлайн-пляцоўкі распаўсюджвання і ацэньвання медыякантэнту, такія як Steam, Metacritic, IMDb, Rotten Tomatoes, Appstore, Google Playmarket. Найбольш распаўсюджанымі прычынамі рэв’ю-бомбінгу з’яўляюцца непапулярныя фарсаваныя змены ва ўжо ўладкаваных франшызах і прадуктах, а таксама паводзіны стваральнікаў кантэнту па-за межамі стварэння кантэнту. Некаторыя з вышэйазначаных пляцовак спрабуюць выкарыстоўваць машыннае навучанне, каб змагацца з рэв’ю-бомбінгам[1].

Зноскі

  1. а б Grayson, Nathan (19 красавіка 2015). "Steam 'Review Bombing' Is A Problem". Steamed [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 10 Жнівень 2017. Праверана 29 студзеня 2021.
  2. Hall, Charlie. Valve intervened in 44 'review bomb' incidents on Steam last year. Polygon (6 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.