Рэйд на Эз-Завiю | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі | |||
Дата | 11 чэрвеня — 12 чэрвеня 2011 года | ||
Месца | Эз-Завія, Лівія | ||
Вынік | Перамога сіл Кадафі[1][2][3] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Рэйд на Эз-Завiю — напад лівійскіх паўстанцаў на вайсковыя падраздзяленні і апалчэнцаў, верных Муамару Кадафі падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі ў горадзе Эз-Завія.
У лютым—сакавіку 2011 года горад ужо быў арэнай буйнай бітвы, у якой паўстанцы пацярпелі паражэнне ад сіл Кадафі.
Новыя сутыкненні пачаліся ў горадзе ў пачатку чэрвеня ў сувязі з хваляваннямі супраць Кадафі. 11 чэрвеня прэс-сакратар паўстанцкага Нацыянальнага пераходнага савета заявіў, што байцы апазіцыі ўзялі пад свой кантроль вялікую тэрыторыю на заходнiм баку горада. Раніцай разгарнуліся баі паміж лаялістамі і мяцежнікамі[11].
Па словах прадстаўніка паўстанцаў, за два дні баёў у горадзе 30 апазіцыянераў былі забіты і 20 паранены. Праціўнікі Кадафі здолелі ўзяць пад свой кантроль заходнюю частку горада, але кадафісты ўтрымлівалі пад кантролем цэнтр і ўсходнюю частку[9]. Акрамя таго, з’явіліся паведамленні, што лаялісты атрымлівалі падмацаванні[10].
Да вечара 12 чэрвеня, паводле заявы ўладаў, паўстанцы пацярпелі паражэнне ў Эз-Завii пасля некалькіх гадзін бою[12][13]. Урад заявіў, што апазіцыйныя сілы былі выцеснены з горада[3]. Гэта было часткова пацверджана журналістамі[14][15].
Паўстанцы сцвярджалі, што падчас бою высокапастаўлены камандзір лаялістаў эль-Хaувiлдзi эль-Ахмейдзi быў цяжка паранены ў выніку паветранага ўдару НАТА, калі ён накіроўваўся ў Эз-Завiю[3].