Рэйк’явікскі ўніверсітэт | |
---|---|
ісл.: Háskólinn í Reykjavík | |
Арыгінальная назва | ісл.: Háskólinn í Reykjavík |
Заснаваны | 1998 |
Студэнты | 3 800[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэйк’явік |
Сайт | ru.is |
Рэйк’явікскі ўніверсітэт (ісл.: Háskólinn í Reykjavík) — ісландская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Рэйк’явіку.
Гэта буйнейшы прыватны ўніверсітэт у Ісландыі. Ён заснаваны Гандлёвай палатай, Федэрацыяй прамысловасці і Канфедэрацыяй працадаўцаў Ісландыі. Яго не варта блытаць з Універсітэтам Ісландыі, які таксама знаходзіцца ў Рэйк’явіку.
Універсітэт складаецца з сямі акадэмічных дэпартаментаў у дзвюх школах. У рамках школы сацыяльных навук ёсць юрыдычны дэпартамент, дэпартамент дзелавога адміністравання, дэпартамент спартыўных навук і дэпартамент псіхалогіі. У рамках тэхналагічнай школы ёсць дэпартамент камп'ютэрных навук, дэпартамент інжынерыі і дэпартамент прыкладной інжынерыі.
Універсітэт двухмоўны (англійская і ісландская мовы).