Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена | |
---|---|
ням.: Rheinisch-Westfälische Technische Hochschule Aachen | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Rheinisch-Westfälische Technische Hochschule Aachen |
Міжнародная назва | англ.: RWTH Aachen University |
Заснаваны | 1870 |
Рэктар | Ульрых Рудыгер[d][1] |
Студэнты | 47 521[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ахен |
Сайт | rwth-aachen.de |
![]() |
Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена (ням.: Rheinisch-Westfälische Technische Hochschule Aachen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ахен.
Рэйнскай-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена з’яўляецца найбуйнейшым універсітэтам па праграмах тэхнічнага навучання ў Германіі з больш чым 47 000 студэнтаў. З 2007 года ўстанова бесперапынна фінансуецца Нямецкім даследчым фондам і Нямецкім навукова-гуманітарным саветам як адзін з адзінаццаці так званых «універсітэтаў дасканаласці» Германіі. На ўніверсітэт рэгулярна прыпадае найбольшая сума знешніх сродкаў сярод усіх нямецкіх універсітэтаў, займаючы першае месца на аднаго выкладчыка і другое ў агульным заліку ў краіне. Універсітэт — сябар-заснавальнік Лігі IDEA, стратэгічнага альянсу пяці вядучых тэхналагічных універсітэтаў Еўропы, а таксама яе нямецкага аналага — TU9. Ён таксама з’яўляецца членам Нямецкага даследчага фонду і сеткі «Top Industrial Manager for Europe».