Рэйф Файнс | |
---|---|
Ralph Fiennes | |
Імя пры нараджэнні | Рэйф Натаніел Файнс |
Дата нараджэння | 22 снежня 1962[1][2][…] (61 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Марк Файнс[d][3] |
Маці | Джэніфер Лэш[d][3] |
Жонка | Alex Kingston[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1990 — наш час |
Кірунак | камедыі Шэкспіра[d] |
Узнагароды | BAFTA (1993) |
IMDb | ID 0000146 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэйф Натаніел Туіслтан-Уайкхем-Файнс[заўв 1] (англ.: Ralph Nathaniel Twisleton-Wykeham-Fiennes, МФА [ˈreɪf ˈfaɪnz][5], MWCD /RĀF FĪNZ/[6], 22 снежня 1962, Іпсуіч, Суфалк, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр, пасланец добрай волі ЮНІСЕФ.
Рэйф — першынец у сям’і. Яго маці Джэніфер Лаш — пісьменніца, бацька Марк Файнс — вядомы фатограф (яго ж бацькам быў прамысловец Морыс Файнс[7]. Яго сям’я вядзе сваё паходжанне ад нарманаў[8]. З 1973 года сям’я жыве ў Ірландыі. З яго пяці братоў і сясцёр практычна ўсё маюць дачыненне да кіно: брат Джозеф выканаў ролю Шэкспіра ў оскараноснай меладраме «Закаханы Шэкспір» (1998); іншы брат, Магнус — кампазітар; сёстры Сафі і Марта — кінарэжысёры (у фільме Марты «Анегін» Рэйф іграў галоўную ролю); а трэці яго брат, Якаб, займаецца аховай навакольнага асяроддзя. Таксама малады акцёр Хіра Файнс-Тыфін (іграў у «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка») даводзіцца яму пляменнікам, вядомы брытанскі падарожнік Ранульф Твіслтан-Вайкхем-Файнс і пісьменнік Уільям Файнс даводзіцца Рэйфу і яго братам і сёстрам кузенамі 3-й ступені. У 8-м калене яны з’яўляюцца сваякамі брытанскай каралеўскай сям’і.
Навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. Пачынаў сваю кар’еру ў Адкрытым тэатры Рыджэнтс-парку , з канца 1980-х іграў у Каралеўскім нацыянальным тэатры . З 1988 годзе перайшоў у трупу Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра[8]. Лаўрэат амерыканскіх тэатральных прэмій «Тоні». Намінаваўся на «Оскар» за ролі ў фільмах «Спіс Шындлера» (1993) і «Англійскі пацыент» (1996). У яго паслужным спісе ёсць і намінацыі на «Залатую маліну» (1999, разам з Умай Турман за камедыйны баявік «Мсціўцы»). У тым жа годзе выканаў ролю Анегіна ў аднайменным галівудскім фільме.
Сярод яго тэатральных прац асабліва адзначаецца роля Іванова ў аднайменнай п’есе А. П. Чэхава ў пастаноўцы лонданскага тэатра «Алмейда » (сярэдзіна 1990-х), Файнс іграў зламанага і блізкага да вар’яцтва чалавека незвычайна пераканаўча[9].
У снежні 2012 года па ініцыятыве Беларускага Свабоднага тэатра ў рамках кампаніі Free Belarus Now (англ.: Свабоду Беларусі зараз!) разам з іншымі вядомымі брытанскімі акцёрамі, сярод якіх Джаана Ламлі, Сэм Уэст, Алан Рыкман, Марк Райлэнс, Цім Райс, Аджоа Анда і Сайман Кэлау, звярнуўся ў відэазвароце да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана з патрабаваннем звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі[10]:
Сёння я звяртаюся да Дэвіда Кэмерана, прэм’ер-міністра маёй краіны, для таго, каб выкарыстаць сілу маралі ў палітыцы, разбурыць сон сумлення і запатрабаваць ад апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнкі спыніць катаванні свайго народа і вызваліць палітычных зняволеных да новага года.
У 1993—1997 гг. акцёр быў у шлюбе з актрысай Алекс Кінгстан, вядомай расійскаму гледачу па тэлесерыялах «Хуткая дапамога» і «Доктар Хто».
Двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар». Мае 11 іншых узнагарод і 20 намінацый на ўзнагароды.