Рэнэ Каці

Рэнэ Каці
Прэзідэнт Францыі
16 студзеня 1954 — 8 студзеня 1959
Папярэднік Венсан Арыёль
Пераемнік Шарль дэ Голь
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
21 кастрычніка 1945 — 19 лістапада 1948
французскі сукнязь Андоры[d]
16 студзеня 1954 — 8 студзеня 1959
Папярэднік Венсан Арыёль
Пераемнік Шарль дэ Голь
сенатар Францыі[d]
7 лістапада 1948 — 23 снежня 1953
Міністр рэканструкцыі і гарадскога развіцця[d]
24 лістапада 1947 — 7 верасня 1948
Папярэднік Jean Letourneau[d]
Пераемнік Eugène Claudius-Petit[d]
Дэлегат-заступнік Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
13 жніўня 1949 — 20 мая 1954

Нараджэнне 20 сакавіка 1882(1882-03-20)[1][2][…]
Смерць 22 лістапада 1962(1962-11-22)[1][3][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Germaine Coty[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Званне салдат
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэнэ Каці (фр.: René Coty; 20 сакавіка 1882, Гаўр — 22 лістапада 1962, Гаўр) — прэзідэнт Францыі ў 1954—1959 гадах.

Сябар Дэмакратычнага альянсу, а затым — Нацыянальнага цэнтру незалежных і сялянскіх арганізацый, ён напераменку быў дэпутатам і сенатарам ад Ніжняй Сены ў перыяд з 1923 па 1953 год. Ён быў міністрам рэканструкцыі і горадабудаўніцтва з 1947 па 1948 год ва ўрадах Роберта Шумана і Андрэ Мары. Стаўшы віцэ-прэзідэнтам Савета рэспублікі (былога Сената), ён выйграў прэзідэнцкія выбары 1953 года ў трынаццатым туры галасавання ў парламенце пры падтрымцы правых і цэнтрыстаў.

Другі і апошні прэзідэнт Чацвёртай рэспублікі. Яго знаходжанне на гэтай пасадзе адзначылася прыходам да ўлады радыкала П’ера Мендэса Франса, заканчэннем вайны ў Індакітаі і пачаткам вайны ў Алжыры. У 1958 годзе гэтыя алжырскія падзеі заахвоцілі яго запрасіць на пасаду старшыні савета генерала дэ Голя, якога ён прадставіў як самага выбітнага з французаў. Апошні пазней стварыў Пятую рэспубліку і сам стаў прэзідэнтам.

Адхілены ад палітычнага жыцця пасля сыходу з Елісейскага палаца, ён працаваў у Канстытуцыйнай Радзе да сваёй смерці.

Зноскі

  1. а б senat.fr
  2. René Coty // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Rene Coty // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.