Сайман Бейкер | |
---|---|
Simon Baker | |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1969[1] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Аўстралія |
Жонка | Рэбека Рыг[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінарэжысёр, мадэль |
Кар’ера | 1987 — цяпер. час |
Узнагароды | |
IMDb | 0048932 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сайман Бейкер (англ.: Simon Baker, таксама вядомы як Сайман Дэні (англ.: Simon Denny); нарадзіўся 30 ліпеня 1969 года) — аўстралійскі акцёр.
Сайман Бейкер нарадзіўся ў Лонсестане, Тасманія, Аўстралія, у сям’і Элізабет Лабертан, школьнай настаўніцы англійскай мовы, і Бары Бейкера, садоўніка і механіка. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Баліны, якую скончыў у 1986 годзе. Затым Бейкер перабраўся ў Сідней, каб вывучыцца на медбрата, аднак ён так і не атрымаў дыплома. Яго ўсё часцей запрашалі на здымкі, пасля таго як ён разам з сябрам наведваў праслухоўванні ў якасці маральнай падтрымкі.
Сайман быў выгадаваны ў духу каталіцызму. Ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе.
Жанаты на аўстралійскай актрысе Рэбецы Рыг (англ.: Rebecca Rigg). У пары ёсць трое дзяцей: Стэла, Клод і Гары. Да нядаўняга часу яны пражывалі ў Малібу, Каліфорнія, пакуль акцёр на час не вярнуўся назад у Сідней. У наш час сям’я жыве ў Лос-Анджэлесе.