Саксон Граматык | |
---|---|
лац.: Saxo Grammaticus | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1150[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1220[4] ці каля 1206[5][6] |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саксон Граматык (лац.: Saxo Grammaticus; каля 1140 — пасля 1208) — дацкі летапісец, які ў сваім 16-томным летапісе «Дзеяння данаў» (лац.: Gesta Danorum) выклаў найстаражытныя скандынаўскія сагі.
Аб асобе Саксона Граматыка амаль нічога невядома, усе згадкі аб ім па-за межамі яго ўласнага летапісу сумнеўныя. Непасрэдна ў «Дзеяннях данаў» гаворыцца толькі, што бацька і дзед летапісца служылі ў войску караля Вальдэмара I, а сам летапісец быў на службе, але ўжо не вайсковай, у Вальдэмара II. Дасканалы стыль латыні Саксона прымушае меркаваць, што ён атрымаў адукацыю па-за межамі Даніі — верагодна, у Францыі. Мянушка Граматык упершыню была дадзена яму ў летапісе XIV ст., як прызнанне яго стылістычнага майстэрства.