Саламія Амвросьеўна Крушальніцкая | |
---|---|
укр.: Крушельницька Соломія Амвросіївна | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1872[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1952[3] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Amvrosiy Krushelnytskyi[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, музычны педагог |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
salomeamuseum.lviv.ua | |
![]() |
Саламія[5] Амвросьеўна Крушальніцкая (укр.: Соломія Амвросіївна Крушельницька, 23 верасня 1873, с. Бялявінцы — 16 лістапада 1952) — украінская спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), педагог. Заслучаны дзеяч мастацтваў Украіны (1951).
Скончыла Львоўскую кансерваторыю ў 1893 годзе, выкладала ў ёй (з 1946 года — прафесар). Спявала ў буйнейшых оперных тэатрах Еўропы, Амерыкі. Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру і вялікага дыяпазону. Выконвала драматычныя і лірычныя партыі: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага), Галька, Ганна («Галька», «Страшны двор» Станіслава Манюшкі), Чыа-Чыа-сан (аднайменная опера Дж. Пучыні), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж. Вердзі), Эльза, Лізавета («Лаэнгрын», «Тангейзер» Р.Вагнера), Саламея, Электра (аднайменныя оперы Р.Штраўса) і іншыя. З 1923 года выступала толькі ў канцэртах.
Пахавана на Лычакіўскіх могілках у Львове. Яе імя носіць Львоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета.