Сальвадорскі калон

Сальвадорскі калон
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 SVC
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 1919
Валюта-папярэднік Salvadoran peso[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Reserve Bank of El Salvador[d]
Курсы на 28 сакавіка 2025 года
1 USD 8,75 SVC
1 EUR 9,447 SVC
1 RUB 0,1046 SVC
1 GBP 11,31 SVC
1 JPY 0,058 SVC
1 BYN 2,729 SVC
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сальвадорскі калон (ісп.: Colón salvadoreño) — валюта Сальвадора з 1919 па 2004 год. У адным калоне — 100 сентава.

Названы ў гонар Хрыстафора Калумба. На ўсіх без выключэння выпушчаных купюрах на адваротным баку змяшчаўся партрэт маладога або пажылога Калумба.

У пачатку 1890-х гадоў на тэрыторыі Сальвадора знаходзіліся ў абароце манеты рознага паходжання і формы, непастаяннай вагі і пробы (moneda macuquina, moneda vencilla), а таксама грашовыя сродкі іншых дзяржаў — «паўночнаамерыканскі долар, чылійскія, перуанскія манеты, гватэмальская залатая манета».

1 кастрычніка 1892 г. урадам краіны было прынята рашэнне аб вывадзе з XIX стагоддзя па 1919 сальвадорскага песа, аднак грашовая рэформа адбылася ў 1919 годзе. Першапачатковы абменны курс быў устаноўлены на ўзроўні 2 калона = 1 долар ЗША. Акрамя таго, да 1920-х гадоў у абароце заставаліся залатыя і срэбныя манеты «тастоны» (tostón).

У 1921 годзе ўрад правёў фінансавую рэформу, у адпаведнасці з якой з абарачэння выводзілі старадаўнія манеты: «куартылас», «расіёнес», «медыяс» і «рэалес».