Самер Сандэрс | |
---|---|
англ.: Summer Elisabeth Sanders | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | англ.: Summer Elisabeth Sanders |
Спецыялізацыя | плаванне[d][2] |
Нарадзілася |
13 кастрычніка 1972[1] (52 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 175 см |
Вага | 57 кг[3] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самер Элізабет Сандэрс (англ.: Summer Elisabeth Sanders; нар. 13 кастрычніка 1972, Розвіл, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1992 года, чэмпіёнка свету 1991 года. Спецыялізавалася ў плаванні батэрфляем і комплексным плаванні.
Нарадзілася 13 кастрычніка 1972 года ў Розвіле (штат Каліфорнія, ЗША) у сям’і Боба і Барбары Сандэрс. У Самер ёсць старэйшы брат — Трэвар Сандэрс. Самер пачала сваю кар’еру плыўчыхі ў 1988 годзе і да пачатку 1990-х гадоў яна заняла мноства прызавых месцаў у розных алімпіядах. Пасля сыходу са спорту стала спартовым каментатарам.
У 1997—2001 гадах Самер была замужам за плыўцом Макам Хендэрсанам (нар. 1969).
З 30 ліпеня 2005 года Самер замужам другі раз за прызёрам чэмпіянату свету па гарналыжным спорце Эрыкам Шлопі (нар. 1972). У гэтым шлюбе Сандэрс нарадзіла дваіх дзяцей — дачку Скай Бэлу Шлопі (нар. 21.04.2006) і сына Роберта Чарльза Спайдэра Шлопі (нар. 15.01.2008).