![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 ліпеня 1984[1][2][…] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 193 см[3] | |||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг[3] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Самір Ханданавіч (славенск.: Samir Handanovič; нар. 14 ліпеня 1984, Любляна, СФРЮ) — славенскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Славеніі (2004—2015).
Ханданавіч пачынаў прафесійную кар’еру ў славенскім клубе «Дамжале». У 2004 годзе ён быў набыты «Удзінезэ» ў якасці дублёра для Моргана Дэ Санкціса і доўга аддаваўся ў арэнду. У 2006 годзе ён добра праявіў сябе, гуляючы за «Рыміні». У 2007 годзе Ханданавіч вярнуўся ва «Удзінезэ», але ўжо не ў якасці дублёра, а як асноўны галкіпер.
4 ліпеня 2012 года Ханданавіч перайшоў у міланскі «Інтэр». Сума трансферу склала 11 мільёнаў еўра[4]. На працягу дзесяці гадоў рэгулярна быў асноўным брамнікам клуба, у сезоне 2022/23 стаў саступаць месца на полі Андрэ Анана. У ліпені 2023 года пакінуў міланскі клуб, а ў верасні 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Ханданавіч дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Славеніі 17 лістапада 2004 года ў матчы супраць зборнай Славакіі. У 2010 годзе ў складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце свету ў ПАР.
Бацькі Саміра маюць баснійскае паходжанне[5]. Стрыечны брат Саміра, Ясмін Ханданавіч, таксама футбольны галкіпер. Браты часцяком удваіх выклікаліся да складу нацыянальнай зборнай.
«Інтэрнацыянале»: