харв.: Sandra Perković | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[2] |
Спецыялізацыя | кіданне дыска |
Нарадзілася |
21 чэрвеня 1990[1] (34 гады) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | з 2009 |
Рост | 183 см |
Вага | 85 кг |
IAAF | 14263753 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сандра Элкасевіч, у дзявоцтве Перкавіч (харв. Sandra Perković; нар. 21 чэрвеня 1990 года, Заграб, Югаславія) — харвацкая кідальніца дыска, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2012, 2016), двухразовая чэмпіёнка свету (2013, 2017), 6-разовая чэмпіёнка Еўропы (2010, 2012, 2014, 2016, 2018, 2022).
Лёгкай атлетыкай пачала займацца ва ўзросце 8 гадоў, у 2009 годзе перанесла складаную аперацыю па выдаленні апендыкса, пасля якой страціла ў вазе 15 кг. Да 2010 года вярнула ранейшую спартовую форму і выйграла свой першы буйны турнір — чэмпіянат Еўропы. Улетку 2011 года была абвінавачаная ва ўжыванні допінгу (у спробах былі выяўленыя сляды ўжывання метылгексаміну), пасля чаго спартсменка была дыскваліфікаваная на 6 месяцаў. У 2012 годзе зноў выйграла чэмпіянат Еўропы.
У 2012 годзе з вынікам 69,11 метраў выйграла залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у Лондане. У 2016 годзе ў Рыа паўтарыла гэта дасягненне з вынікам 69,21 метраў.
30 мая 2014 года стала пераможцай спаборніцтваў Prefontaine Classic з рэкордам спаборніцтваў 69,32 м. Выйграла чэмпіянат Еўропы ў кіданні дыска, устанавіўшы асабісты рэкорд 71,08 м.
У 2017 годзе з вынікам 70,31 метра выйграла залаты медаль на чэмпіянаце свету ў Лондане.
На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа не здолела заваяваць медаль, у фінале з вынікам 65,01 м заняла чацвёртае месца.
У 2022 годзе ў Юджыне выйграла медаль у кіданні дыска на пятым чэмпіянаце свету запар. На гэты раз Пярковіч стала другой з вынікам 68,45 м, золата выйграла кітаянка Фэн Бінь, якая ўстанавіла асабісты рэкорд (69,12 м).
16 жніўня 2022 года ў Мюнхене Пярковіч выйграла золата чэмпіянату Еўропы шосты раз запар. У фінале харватка кінула на 67,95 м, немка Крысцін Прудэнц адстала ўсяго на 8 см. Перкавіч стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы, зраўняўшыся з нямецкай бягункай Марытай Кох, якая выйграла 6 залатых медалёў у 1978—1986.