Санкт-Пёльтэн (ням.: Sankt Pölten, St. Pölten) — горад у Аўстрыі, сталіца і найбуйнейшы горад зямлі Ніжняя Аўстрыя. Насельніцтва — 49 121 чалавек (2001).
У часы Старажытнага Рыма на месцы Санкт-Пёльтэна размяшчаўся рымскі горад Эліум Цэнтыум (Aelium Cetium). Санкт-Пёльтэн сфарміраваўся ў VIII стагоддзі вакол бенедыкцінскагаабацтва Св. Іпаліта (ням.: Sankt Pölten), заснаванага ў 771 годзе, якое і дало імя горада. Афіцыйна правы горада Санкт-Пёльтэн атрымаў у 1159 годзе.
Да 1490 года належаў біскупству Пасау, з 1785 года сам стаў цэнтрам біскупства. У 1986 годзе стаў сталіцай зямлі Ніжняя Аўстрыя.
Ратушная плошча. Цэнтр старога горада. Пасярод плошчы — калона Святой Тройцы (1782).
Францысканская царква знаходзіцца з поўначы ратушнай плошчы. Пабудавана ў 1768 годзе ў стылі ракако.
Ратуша. Будынак ратушы на паўднёвым боку ратушнай плошчы пабудаваны ў XIV стагоддзі, з тых часоў шматразова перабудоўваўся. Барочны фасад ратушы створаны ў 1727 г.
Манастыр кармелітак. Цяпер у ім размяшчаецца гарадскі музей.
Саборная плошча. Цэнтр былога рымскага горада Эліум Цэнтыум. На плошчы кафедральны сабор (XII стагоддзе, шматразова перабудоўваўся, апошні раз у стылі барока ў 1722 г.). Вышыня званіцы 77 метраў.
Рэзідэнцыя біскупа. Пабудавана ў 1653 г. Цяпер у ёй епархіяльны музей, дзе выстаўлены прадметы рэлігійнага мастацтва.