Касцёл | |
Сант-Агата-дэі-Гоці | |
---|---|
італ.: Sant’Agata dei Goti лац.: Sanctae Agathae in Urbe | |
41°53′47,35″ пн. ш. 12°19′22,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Дата заснавання | IV стагоддзе |
Сайт | confrades.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сант-Агата-дэі-Гоці (італ.: Sant’Agata dei Goti, лац.: Sanctae Agathae in Urbe)- царква ў гонар пакутніцы св. Агаты на ўзгорку Вімінал у Рыме.
Царква пад назвай Sant'Agata in Capite Subura была пабудавана ў IV стагоддзі. У V стагоддзі служыла готам, прыхільнікам арыянства. Папа Рыгор I асвяціў царкву зноў па каталіцкім абрадзе ў 592 годзе. У XVII стагоддзі перабудавана ў стылі барока. На сённяшні дзень захаваліся антычныя гранітныя калоны ва ўнутраным дворыку, мазаічная падлога (у стылі касматэска, XII—XIII стст.) і мармуровы алтар. Фасад працы Франчэска Ферары (1729 года), раманская кампаніла XII стагоддзя.
Царква Сант-Агата-дэі-Гоці з'яўляецца тытулярнай дыяконіі; кардыналам-дыяканам з тытулам Сант-Агата-дэі-Гоці, з 20 лістапада 2010 года з'яўляецца амерыканскі кардынал Рэймонд Леа Бёрк.