| |||||
![]() | |||||
Краіны-члены |
12 + 3
| ||||
Афіцыйныя мовы | англійская іспанская нідэрландская партугальская | ||||
Палітычныя цэнтры | ![]() ![]() | ||||
Кіраўніцтва — Прэзідэнт — Генеральны сакратар |
Фернанда Луга[1] Марыя Эма Мехія[1][2] | ||||
Плошча — Агульная |
1-е ў свеце * 17 715 335 км² | ||||
Насельніцтва — Усяго (2007) — Шчыльнасць |
3-е ў свеце * 384 381 000 21,7 чал/км² | ||||
ВУП (на базе PPP) — Усяго (2007) — ВУП/чал |
5-ы ў свеце * $ 3 673 043 млн $ 9 604 | ||||
Дэкларацыя Куска Канстытуцыйны дагавор |
8 снежня 2004 23 мая 2008 | ||||
Валюты супольнасці | песа | ||||
Часавы пояс | UTC-2 — UTC-5 | ||||
* Калі разглядаць як адзінае цэлае. |
Саюз паўднёваамерыканскіх нацый (англ.: Union of South American Nations, ісп.: Unión de Naciones Suramericanas (UNASUR), парт.: União de Nações Sul-Americanas (UNASUL), нідэрл.: Unie van Zuid-Amerikaanse Naties) (іншая назва - Дэкларацыя Куска) — рэгіянальная палітычная і эканамічная арганізацыя дзяржаў Паўднёвай Амерыкі, створаная 8 снежня 2004.
Падпісанне дэкларацыі аб стварэнні новай арганізацыі адбылося на саміце 12 дзяржаў у Куска (Перу).
У яе ўвайшлі дзяржавы-члены Паўднёваамерыканскага агульнага рынку МЕРКАСУР (Аргенціна, Бразілія, Парагвай і Уругвай), Андскай супольнасці (Балівія, Венесуэла, Калумбія, Перу і Эквадор), а таксама Чылі, Гаяна і Сурынам.
Гаяна і Сурынам падпісалі дэкларацыю, але адклалі сваё ўступленне ў паўднёваамерыканскую супольнасць нацый на нявызначаны тэрмін.
Найбольшую актыўнасць пры стварэнні супольнасці праявілі былыя прэзідэнты Перу Алехандра Таледа і Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва.
У дэкларацыі паказана, што яна адлюстроўвае імкненне народаў Лацінскай Амерыкі да інтэграцыі, адзінства і будаўніцтва агульнай будучыні. Асноўная задача новага саюза — на працягу 15 гадоў дамагчыся інтэграцыі эканомік і стварэння зоны свабоднага гандлю.
Плануецца, што першы час Паўднёваамерыканскім супольнасць будзе развівацца шляхам палітычнай каардынацыі дзеянняў краін-удзельніц, а ў будучыні павінны быць створаны агульнаамерыканскія інстытуты — савет міністраў, паўднёваамерыканскі парламент і суд правасуддзя.
Генеральным сакратаром арганізацыі на найбліжэйшы год выбрана былы міністр замежных спраў Калумбіі Марыя Эма Мехія (Maria Emma Mejia).