Сварткранс

Сварткранс (Swartkrans) — мясцовасць у правінцыі Гаўтэнг на поўначы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, вядомая знаходкамі гамінід. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Прэторыі, у 10 км на паўночным захадзе ад Кругерсдорпа (Krugersdorp) і ў 32 км ад Яганэсбургу, недалёка ад Стэркфантэйна[1].

Р Брум і Дж. Робінсан адкрылі ў 1948 годзе касцяныя рэшткі парантрапа (масіўнага аўстралапітэка), а ў 1949 годзе — косткі прымітыўнага чалавека цэлантрапа[2]. Пазней целантрап быў кваліфікаваны як Homo habilis, затым — як ''Homo erectus. З'яўляецца паратыпам віда Homo gautengensis.

Сківіцы віда Telanthropus capensis падобныя да сківіцаў віда Homo naledi, а зубы — да зубоў Aŭstralopithecus sediba[3].

На левай пятай плюснявой костцы SK 7923 з дапамогай мікрафокуснай рэнтгенаўскай кампьютарнай тамаграфіі выявілі астэасаркому[4].

У гарызонце III, які ўключае 5 м адкладаў узростам 1,0—1,5 млн. г. т., было раскапана некалькі рубілаў, іншыя каменныя прылады, сляды рэзання гэтымі прыладамі на касцях, касцяныя прылады і кавалкі абпаленай гліны, якія падвергліся ўздзеянню агню пры тэмпературы ад 200 да 500°С, што сведчыць аб кантраляваным выкарыстанні агню людзьмі[5] [6].

Сварткранс з'яўляецца часткай Калыскі чалавецтва — аб'екта Сусветнай спадчыны[7].

Зноскі

  1. Сварткранс: пре-архантропы.
  2. Broom R., Robinson J. T., Swartkrans Ape-man.
  3. Дробышевский С.Вспоминая телантропов: крах «теории Homo naledi»
  4. Рак – болезнь каменного века? Костная опухоль возрастом 1,7 млн лет
  5. C. K. Brain; A. Sillent (1988-12-01). "Evidence from the Swartkrans cave for the earliest use of fire". Nature. 336 (6198): 464–466. doi:10.1038/336464a0. Праверана 2 августа 2016. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка); Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  6. Rincon, Paul (22 March 2004). "Bones hint at first use of fire". Праверана 2 августа 2016. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  7. Lesnik, J.; Thackeray, J.F. (2007). "The efficiency of stone and bone tools for opening termite mounds: implications for hominid tool use at Swartkrans". South African Journal of Science. 103: 354–356.