Поўнае імя | Святлана Іракаўна Ішмуратава |
---|---|
Арыгінальнае імя | руск.: Светлана Ирековна Ишмуратова |
Нарадзілася |
20 красавіка 1972 (52 гады) |
Грамадзянства | СССР → Расія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святлана Іракаўна Ішмуратава (20 красавіка 1972, Златавуст, Чалябінская вобласць, СССР) — расійская біятланістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2006 года, заслужаны майстар спорту Расіі. Намеснік начальніка ЦСКА (па працы з асабістым складам) з 5 лютага 2016 года. Палкоўнік Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Пяціразовая чэмпіёнка свету — у эстафеце (2001, 2003 і 2005), змяшанай эстафеце (2005) і ў каманднай гонцы (1998). Уладальніца двух срэбных медалёў (мас-старт, 2003 г., эстафета, 2004 г.) і адным бронзавым (гонка пераследу, 2003 г.). Двухразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне (1999).
Лепшы вынік у Кубку свету — 6 месца ў 2000 і 2006 гадах.
У 1996 годзе аднойчы стартавала ў розыгрышы кубка свету па лыжных гонках.
2 снежня 2007 года абрана дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі пятага склікання ад партыі «Адзіная Расія».